РЭЛІШ З ТАМАТАЎ І ЯБЛЫКАЎ.
-1 кг мясістых здробненых таматаў, вычышчаных ад скуркі і насення,
-625 г вычышчаных яблыкаў, без насенных гнёздаў,
-300 г вычышчанай цыбулі,
-6 сцеблаў пасечанай салеры з лісцем,
-2-3 свежых чырвоных струка вострага перцу "Чылі", парэзанага і вычышчанага ад насення,
-1 ст. л. зерняў жоўтай гарчыцы,
-1 ст. л. молатага салодкага перцу,
-1 ст. л. насення каляндры, злёгку раздушанага,
-250 мл вады,
-1 л яблычнага ці чырвонага віннага воцату,
-200 г мяккага светла-карычневага ці белага цукру,
-1 ст. солі.
Рыхтаваць так, як сказана ў рэцэпце "Рэліш з таматаў і груш".
ВАРАЖБА ПА ВОСКУ
Наліце ў міску халоднай вады і запаліце свечку. Калі яна разгарыцца, нахіліце яе над вадой і дайце воску сцякаць у кубак. Пачакайце, калі воск застыне. Потым дастаньце атрыманую фігурку і паглядзіце, што атрымалася. Вось некалькі значэнняў фігурак. А далей хай вам дапамогуць ваша фантазія і ўяўленне.
Атрымаліся маленькія круглыя кропелькі - добра. Гэта - да грошай.
Убачылі веер - чакаюць цяжкасці на працы, магчымы непрыемныя трэнні ў калектыве.
Вінаград - вас чакае поспех ва ўсіх распачынаннях.
Грыб - абяцае новыя жыццёвыя сілы і даўгалецце.
Цмок - вельмі добры знак. Выканаюцца ўсе вашы надзеі, магчыма прасоўванне па службе.
Крыж - вельмі дрэнны знак. Будзьце асцярожныя. Паклапаціцеся пра сваё здароўе і здароўе вашых блізкіх.
Царква - мацуйцеся, вас чакаюць цяжкія часы і выпрабаванні. Магчымы вялікія непрыемнасці і матэрыяльныя цяжкасці.
Кветкі - шчаслівы шлюб ці новы любоўны раман.
Звярыная пыса ці звер цалкам - сцеражыцеся, сярод вашага асяроддзя ёсць чалавек, які задумвае штосьці нядобрае.
Палоскі - хуткі пераезд ці далёкая дарога.
Зорачкі - ваша кар'ера пойдзе ў гару: калі вы вучыцеся, гэта значыць шанец стаць "выдатнікам".
Чалавек - набудзеце сябра.
Звон - рыхтуйцеся да добрых навін, калі звон сіметрычны. Да дрэнных - калі звон касабокі.
Некалькі званоў - у хуткай будучыні вам прыйдзецца моцна перажываць.
Ліст дрэва - вам хтосьці зайздросціць і пляце інтрыгі.
Парткі - цяпер вы на ростані, але абавязкова абярэце правільную дарогу.
Яйка - не варта перажываць і асцерагацца правалу новых распачынанняў. У вас усё атрымаецца.
Яблык - знак жыцця, мудрасці і здароўя.
ВАРАЖБА НА ВЫКАНАННЕ ЖАДАННЯ З ДАПАМОГАЙ ПАПЕРЫ
Жаданне варта напісаць на палосцы паперы, пакласці яе надпісам уніз на талерку і падпаліць. Калі палоска згарыць уся - жаданне выканаецца; калі згарыць менш паловы - то яго ажыццяўленне малаверагодна; калі згарыць не да канца, але большай часткай - жаданне выканаецца, але з затрымкай.