Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З САЛОДКІМ ПЕРЦАМ

 

-5 галовак рэпчатай цыбулі сярэдняга памеру,

-4 струка чырвонага салодкага перцу,

-1 баклажан,

-2 яблыка,

-2 долькі часныку,

-200 г разынак,

-75 г паленага цукру,

-1 сталовая лыжка кары,

-3 струка пякучага перцу,

-375 г воцату,

-соль па густу.

 

2 цыбуліны парэзаць, патушыць 5 хвілін у 125 г воцату на павольным агні. Струкі чырвонага салодкага перцу разрэзаць на 4 часці, выдаліць зерні і перапонкі, нарэзаць саломкай. Яблыкі і баклажан нарэзаць кубікамі (рабро 1 см). Часнык вельмі тонка сашморгаць. Пакінутую цыбулю нарэзаць кубікамі і разам з разынкамі, цукрам, кары, пякучым перцам, пакінутым воцатам давесці да кіпення, заправіць соллю, дадаць гародніну, садавіну і часнык, тушыць, памешваючы, 30-40 хвілін у рондалі, не зачыняючы вечкам, да поўнага выпарвання вадкасці. Пафасаваць у соусныя слоікі ці бутэлечкі, зачыніць, закатаць. Рэліш - выдатная заправа да гарачага, вэнджанага кумпяка, а таксама да бутэрбродаў з моцна астуджаным салам.

ВАРАЖБА РУКАВІЦАЙ

З полкі кідаюць уверх рукавіцу: калі яна зваліцца дагары вялікім пальцам, гэта значыць, што прыедзе той, каго чакаюць; калі ж вялікі палец звернуты дадолу, то чаканы не прыедзе.

ВАРАЖБА НА ЛЫЖКАХ

У ноч на Новы год усе чальцы сям'і бяруць па лыжцы вады і выносяць у халоднае месца, а ранкам глядзяць: у каго вада застыгла з паглыбленнем, той памрэ, а ў каго роўна або з грудком - будзе жыць у надыходзячым годзе.

ВАРАЖБА НА ХЛОПЧЫКА АБО ДЗЯЎЧЫНКУ

Бяруць іголку з ніткай, трымаюць за нітку паміж вялікім і паказальным пальцамі, не дакранаючыся іх. Потым таксама трымаюць над расчыненай далонню. Калі іголка пачынае рухацца па гадзіннікавай стрэлцы - будзе дзяўчынка, калі рухаецца як ківач - будзе хлопчык.

ВАРАЖБА Ў АКНА

Апоўначы дзяўчаты, якія варожаць, садзяцца ў вокнаў, і кожная з іх прыгаворвае: "Наканаваны-ражаны! Едзь міма акна!". Калі якая з іх пачуе цягнік з крыкам і свістам, то прадракае сабе вясёлае і шчаслівае жыццё; калі ж цягнік будзе ціхі, то дзяўчына, якая чула яго, прадбачыць жыццё беднае.

ВАРАЖБА НА СКЛАДАНЦЫ (ГАЛАЎНЫ ЎБОР)

Калі дзяўчына жадае пазнаць, што здарыцца сёлета, то бярэ тры рэчы: складанку або іншую прыналежнасць галаўнога ўбору, кавалак хлеба і кавалак дрэва і кладзе ўсё тры рэчы ў пусты чысты чыгун, часам суправаджаючы ўсё гэта асабістымі намовамі. Потым, зачыніўшы або завязаўшы вочы, падходзіць да чыгуна і бярэ першае што трапіцца. Калі трапіцца ёй у руку галаўны ўбор - выйдзе замуж, частка хлеба - застанецца дзяўчынаю, а кавалак дрэва - дамавіна.

ВАРАЖБА ЛУЧЫНАЮ

Калі дзяўчына жадае пазнаць, ці пражыве яна гэты год, то, узяўшы ў рукі бярозавую лучыну, збяжыць да крыніцы, ракі, або да студні, мочыць гэтую лучыну і, вярнуўшыся дадому, запальвае яе на агні; калі хутка загарыцца яна, то гэта знак доўгага жыцця, а калі не загарыцца зусім, то памрэ; у якой будзе гарэць з трэскам і гарэць не асабліва роўна, то на працягу года гадаючая будзе пахворваць.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz