Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З КВЕТКАВАЙ КАПУСТЫ, ЦУКІНІ, ПЕРЦАЎ І ЦЫБУЛІ.

 -500 г свежай кветкавай капусты

-соль

-2 зубчыка часныку

-2 маленькія цыбуліны

-250 г цукіні

-250 г струкоў жоўтага і чырвонага салодкага перцу

-200 г цукру

-каля 125 мл віннага воцату

-па 1 г. лыжцы гваздзікі, молатага чорнага перцу, семян каляндры і гарчыцы.

 

Кветкавую капусту падзяліць на суквецці, бланшаваць у кіпячай салёнай вадзе 2 хвіліны, затым абліць халоднай вадой. Часнык пасекчы. Цыбуліны парэзаць кружочкамі. Цукіні парэзаць кружочкамі. Салодкі перац ачысціць ад зерняў і буйна парэзаць. Дадаць у гародніну цукар, 75 мл воцату, гваздзічку, молаты чорны перац і каляндру, даць закіпець і каля 35 хвілін патрымаць на павольным агні. Палову гародніны пры дапамозе міксера ператварыць у пюрэ. Дадаць пакінуты воцат і гарчычнае насенне. Яшчэ раз давесці ўсё да кіпення і адразу пераліць у слоікі. Зачыніць закручваючыміся вечкамі і каля 5 хвілін патрымаць у перавернутым стане.

НАВАГОДНІЯ ВАРОЖБЫ

Артыкул прымеркаваны да Новага года. Мабыць усё, што ў ім прапаноўваецца, нельга ўспрымаць сур'ёзна, але тым не менш. Мы пастаянна спрабуем зазірнуць у нашу будучыню і таму навагоднія варожбы гэта наша беларуская культура. Увесь матэрыял сабраны з розных крыніц, у тым ліку і сеткавых і апрацаваны і перакладзены намі на беларускую мову. Жадаем вам правесці весела час. Усё прапанаваныя ніжэй абрады неабходна выконваць у перыяд з 25 снежня па 19 студзеня.

ПЕРАСЦЯРОГІ ПРЫ ВАРАЖБЕ

У народзе прыдумана маса спосабаў, як ахаваць сябе ад непажаданых наступстваў падчас варажбы. Але самы дзейсны з іх - не ставіцца да адбываўшага сур'езна. Часам здараецца, што прадказанне настолькі моцна захрасае ў свядомасці, што чалавек мімаволі імкнецца рэалізаваць яго, часам нават насуперак разумнаму сэнсу. І яно спраўджваецца, але зусім не таму, што было ўжо такім непазбежным. А калі варажба ўспрымаецца ўсяго толькі як гульня, то не так ужо крыўдна, што прадказанне не спраўдзілася. Прынамсі, вы пацешыліся на славу. P.S. Да ўсяго вышэйсказанага застаецца дадаць, што варожаць звычайна пасля заходу сонца, а лепш уначы. Што бы вам не выпала ў варажбе, падумайце - добрае спраўдзіцца, а ў дрэннае верыць наогул не варта. І не трэба спадзявацца толькі на лёс і чакаць прынца, нічога не прадпрымаючы для сустрэчы з ім. Паспрабуйце самі наладзіць ваша жыццё так, як вы яго бачыце ў марах - у вас абавязкова атрымаецца, бо галоўнае - быць упэўненай у сваім шчасці

ВАРАЖБА ДЛЯ ЗАМУЖНІХ

У шклянку наліваюць ваду і на прыгатаваным загадзя лістку паперы пішуць імя палюбоўніцы мужа. Тут жа павінны быць прыгатаваныя лыжка солі і запаленая свечка. Соль з лыжкі кідаюць у шклянку і тут жа запальваюць ад свечкі ліст паперы з імем суперніцы. Лыжкай хутка змешваюць соль са словамі: "Калі соль хутчэй растане, то мяне муж не пакіне, а папера дагарыць - іх каханне перагарыць". Затым глядзяць: калі соль растала, а папера яшчэ цьмее, значыць, муж застанецца ў выніку з вамі. Калі жа наадварот, то муж рана або позна сыдзе.

ВАРАЖБА НА НАКАНАВАНАГА ПА ІМІ

На Калядах дзяўчына брала хлеб або пірог і ўвечар з ім выбягала на вуліцу і пытала першага праходзіўшага мужчыну, як яго клічуць - ва ўпэўненасці, што з такім імем будзе муж. У гэтай простай варажбе існавала мноства розных варыянтаў - у розных вёсках пыталі па-рознаму: з першым кавалкам у роце, з бліном на галаве. Часам пыталі мінака не "Як цябе клічуць?", а "Як клічуць майго наканаванага?". Дарэчы, акліканнем займаліся не толькі дзяўчыны, але і халастыя хлопцы.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz