Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З ПАМІДОРАЎ І ПЕРЦАЎ.

 

 -500 г зялёных і чырвоных струкоў перцу,

 -250 г памідораў,

-125 г цыбулі,

-250 г цукру,

-соль,

-парашок імбіра,

-кайенскі перац,

-салодкая папрыка,

-8 зерняў перцу,

-125 мл чырвонага віннага воцату,

-1 пакуначак кансерванта.

  

  

Памідоры бланшаваць у кіпячай вадзе, абліць халоднай і зняць скурку. Струкі перцу разрэзаць напалову, выняць зерні і белыя перагародкі, памыць. Цыбулю ачысціць. Усю гародніну здрабніць і разам з рэзкімі затаўкамі, цукрам, соллю і воцатам тушыць 45 хвілін. Трошкі астудзіць і расцерці да стану пюрэ. Дадаць кансервант і перамяшаць. Рэліш разліць у стэрыльныя слоікі, напоўніўшы да краёў, закатаць. Захоўваць у халадзільніку не больш 3 тыдняў. Рэліш можна не здрабняць да пюрэ, а адразу дадаўшы кансервант, закатаць.

ВАРАЖБА НА БУДУЧЫ ГОД

(варыянт I)

Аналагічна папярэдняму спосабу, можна вызначыць, якім мае быць год. У боцікі можна раскласці: " ключы - паляпшэнне жыллёвых умоў;

" чарку - застоллі;

" ручку - праца;

" нажніцы - непрыемнасці, цяжкі год;

" хлеб - дастатак;

 " кальцо - хуткі шлюб;

Адзін з боцікаў павінен застацца пустым. Ён азначае, што ніякіх змен у жыцці не прадбачыцца. Гадаючы выбірае боцік і вызначае па змесціве, якім будзе для яго новы год.

(варыянт II)

Напісаць на невялікіх лісточках паперы тыя спадзевы, выкананні якіх жадалася б дамагчыся ў будучыні годзе і пакласці пад падушку. Той лісточак, які зваліцца або апынецца ў руцэ раніцай і вызначыць, якое з загаданых жаданняў выканаецца ў новым годзе.

ВАРАЖБА ПА БАРАНЕ

На Новы год дзяўчына бярэ зламаную барану, кладзе яе ў поле на перакрыжаванні дарогі і запальвае. Калі барана ўся згарыць дашчэнту, то дзяўчына выйдзе ў гэты год замуж; калі жа барана не згарыць - то застанецца ў дзяўчынах.

ВАРАЖБА ДУГОЮ

Уначы ў двары кідаюць уверх дугу (дзяўчыны). Калі дуга, упала на зямлю, будзе ляжаць канцамі да варот, гэта прадвесціць аддачу замуж варажбіткі, калі канцы ляжаць да двара - гэта значыць, што ў гэты год прыйдзецца жыць яшчэ дома.

ВАРАЖБА НА ДЗЯЦЕЙ

Іголку на доўгай нітцы размяшчаюць над далонню левай рукі. Калі іголка пачне разгойдвацца ўздоўж далоні, то народзіцца хлопчык, калі папярок - дзяўчынка. Іголку адводзяць у бок. Паўтараць трэба датуль, пакуль іголка не перастане разгойдвацца. Колькасць спроб вызначае колькасць дзяцей.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz