Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КУЛЬПЕА

КУНІЦЫ

КУСКУСЫ

МАЛАЯ КУТОРА

РЭЛІШ З АГУРКОЎ З ГАРЧЫЦАЙ

-0,5 кг свежых агуркоў;

-1 вялікая цыбуліна;

-2 чырвоных салодкіх перца;

-200 мл вады;

-100 мл воцату 9%;

-1 г. л.солі;

-150 г цукровага пяску;

-2 г.л. сухой гарчыцы;

-100 г мукі.

 

Ці

-1 кг агуркоў

-3 цыбуліны

-2 чырвоных салодкіх перцы

-200 мл воцату

-400 мл вады

-2 г.л. соль

-300 мл цукар

-2 г.л. сухой гарчыцы

-100 мл мукі

-1 г.л. зерняў гарчыцы

 

Дробна парэзаць агуркі, цыбулю, перац. Скласці ўсё ў рондальчык і заліць вадой ,змяшанай з воцатам, цукрам і соллю. Закіпяціць і, паменшыўшы агонь, даць пакіпець 5-7 хвілін. Парашок гарчыцы змяшаць з мукой і развесці ў малой колькасці вады. Уліць у марынад і, памешваючы кіпяціць яшчэ 7 хвілін. Выкласці рэліш у невялікія слоічкі, шчыльна зачыніць. Захоўваць у халадзільніку.

ВАРАЖБА НА ПАЛЕНАХ

Трэба падысці да кучы паленаў задам і навобмацак ўзяць сабе палена. Калі яно роўнае, гладкае, без сучкоў, муж трапіцца з ідэальным характарам. Калі палена тоўстае і цяжкае - муж будзе заможным. Калі сучкоў шмат - у сям'і народзіцца нямала дзяцей, а калі палена крывое - муж будзе касой і кандыба.

ВАРАЖБА ПА КАЛЬЦУ

У звычайную шкляную шклянку наліваюць на 3/4 воды і асцярожна апускаюць на сярэдзіну дна заручальнае кальцо. Затым глядзяць скрозь ваду ў сярэдзіну кольца, дзе павінен з'явіцца малюнак наканаванага. Кідаеце кальцо на падлогу. Калі яно коціцца да дзвярэй, значыць, дзяўчыне - хутка замуж, а мужчыну - у камандзіроўку паедзе. Можна тлумачыць як сыход з хаты.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz