Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ТУКАНЫ

ТАНКАДЗЮБЫ МЕДАЎКАЗЧЫК

ТРОХПАЛЬЦЫ ДЗЯЦЕЛ

СІВАЯ ЖАЎНА

РЭЛІШ З ЗЯЛЁНЫХ ПАМІДОРАЎ, ПЕРЦАЎ, ЯБЛЫК, АГУРКОЎ І ЦЫБУЛІ.

 

Атрымліваецца: 6 літраў

-6 кг зялёных памідораў, парэзаць на кавалкі

-9 буйных салодкіх перцаў (можна розных колераў), пачысціць,

-буйна парэзаць

-2 вялікія цыбуліны, буйна парэзаць

-6 яблыкаў, выразаць асяродак і буйна парэзаць

-6 агуркоў, буйна парэзаць

-1 шклянка солі (без горкі)

Марынад:

-1 л сталовага 9% воцату

-0,5 л вады

-1 ст.л. молатай гваздзікі

-1 ст.л. молатага духмянага перцу

-1 ст.л. молатай гарчыцы (гарчычны парашок)

-1 ст.л. молатай карыцы

-1 ст.л. молатай куркумы

-1 ст.л. солі

-2 кг цукру

-12 шт. 0,5 л слоікаў

 

1. Усю гародніну прапусціць праз мясасечку. Змяшаць з соллю і даць пастаяць ноч. На наступны дзень зліць лішнюю вадкасць.

2. Усе спецыі (гваздзічку, духмяны перац, гарчычны парашок, карыцу, куркуму, 1 ст.л. солі) завязаць моцна ў марлевы мяшочак.

3. Воцат і ваду давесці да кіпення у вялікім рондалі. Кінуць туды марлевы мяшочак са спецыямі і пракіпяціць усё разам 15 хвілін. Выняць мяшочак і дадаць цукар. Размешваць, пакуль увесь цукар не растворыцца.

4. Дадаць гароднінную сумесь, давесці да кіпення, памешваючы і варыць на павольным агні 20 хвілін, пакуль уся маса злёгку не пацямнее.

5. Раскласці рэліш па гарачых стэрылізаваных слоіках, не даходзячы 0,5 см да краю. Горлачкі слоікаў абцерці вільготным папяровым ці кухонным ручніком. Зачыніць вечкамі. Стэрылізаваць слоікі 5 хвілін.

ВАРАЖБА НА НАКАНАВАНАГА Ў СНЕ

1.Бяруць кубак з вадой, на бокі якога кладуць лучынкі, якія выконваюць ролю маста, і затым у такім выглядзе ставяць кубак пад ложак і, кладучыся спаць, прамаўляюць: "Наканаваны - ражаны, перавядзі мяне праз мост".

2.Вось яшчэ варыянт той жа варажбы: Сабраўшы ад веніка дубчыкі, кладуць іх складзенымі ў родзе мастка пад падушку. Тая, якая кладзе такі масток, кладучыся спаць, кажа: "Хто мой наканаваны, хто мой ражаны, той перавядзе мяне праз мост". Наканаваны, калі з'явіцца ў сне і перавядзе праз мост - значыць, быць замужам сёлета.

3. Ядуць перад сном штосьці салёнае або перасаліваюць ежу. Кладучыся спаць, кажуць: "Хто мой наканаваны, хто мой ражаны, той піць мне падасць". Часам проста бяруць наперстак вады і наперстак солі, змешваюць і п'юць.

4. Кладуць пад падушку грабянец, кажучы: "Наканаваны-ражаны! Прычашы мне галаву". Наканаваны з'яўляецца ў сне і расчэсвае галаву.

5. Кладуць пад падушку чатырох каралёў і кажуць: "Хто мой наканаваны, хто мой ражаны, той прысніся мне ў сне". Наканаваны сніцца ў сне ў выглядзе якога-небудзь караля.

ВАРОЖБЫ ПА САЛОМЕ

Варажба ў стога (куча, сцірта) саломы. Падыходзяць да стога саломы, закінуўшы галаву назад, бяруць ротам саломінку; калі яна будзе з коласам, то прыкмячаюць, што гэтая дзяўчына ў замужжы будзе багатай, калі саломіна трапіцца без коласа - жыццё будзе бедным. Дзяўчыны ідуць у гумно і тамака ротам бяруць салому і затым лічаць яе. Калі лік саломін цотны, то дзяўчына выйдзе замуж, калі ж няцотны - то застанецца ў дзяўчынах.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz