РЭЛІШ З МАРЫНАВАНЫХ ГРУШ
-2 ст. лыжкі сухіх журавін
-2 ст. лыжкі карынкі (currants)
-2 цвёрдых спелых грушы
-1 вялікае зялёнае яблыка (але можна і Golden Delicious)
-2 ст. лыжкі несаленага сметанкавага масла
-5 ст. лыжак (75 мл) чырвонага віннага воцату
-2 ст. лыжкі дробнага цукру
-3 галінкі цытрынавага цім’яна*
-1 палачка карыцы
-соль па густу
-свежазмелены перац па густу
Замачыць журавіны і карынку ў невялікай колькасці цёплай вады на 10-15 хвілін ці пакуль яны не стануць злёгку мяккімі. Разрэзаць яблыка і грушы напалову, выняць насенную камеру. Можна ачысціць ад лупіны, але можна і пакінуць. Нарэзаць тонкімі долькамі ці невялікімі кубікамі. Растапіць масла ў невялікім сатэйніку на сярэднім агні. Як толькі пачне ўтварацца пена, дадаць парэзаныя кавалачкі садавіны і рыхтаваць хвілін 8, пакуль яны не пачнуць станавіцца мяккімі. Дадаць астатнія інгрэдыенты, акрамя солі і перцу, і тушыць хвілін 10 да гатовасці. Соус будзе мець бліскучую структуру. Паспрабаваць і пасаліць/паперчыць па густу. Выняць палачку карыцы. Падаваць цёплым. Можна захоўваць у халадзільніку тыдзень ці ў стэрылізаваных банках каля месяца. Падаваць да мяса, гародніннага супу ці падсмажанага хатняга хлеба з сырам Манчэго.
Нататкі: * цім’ян можна і звычайным, але з цытрынавым духмяней
ВАРАЖБА НА СВЯТЛІВЫХ ВОКНАХ
Выйсці на вуліцу ўвечар, калі ўжо добра прыцямнее. Разумова задаць пытанне, якое цікавіць, звярнуўшыся да хаты спіной. Затым абярнуцца і злічыць светлыя вокны. Цотны лік кажа аб дадатным адказе, няцотнае - аб адмоўным.
ВАРАЖБА З КАДКАЙ НА ГАЛАВЕ
Пад Новы год дзяўчыны выходзяць у двор і адной з іх апранаюць на галаву кадку, затым паварочваюць дзяўчыну некалькі разоў у розныя бакі і загадаюць ёй ісці. Калі дзяўчына пайдзе да варот, то сёлета выйдзе замуж, калі ж ў глыб двара, то застанецца ў дзяўчынах.
ВАРАЖБА РУКАВІЦАЙ
З паліцы кідаюць уверх рукавіцу: калі яна зваліцца дагары вялікім пальцам, гэта значыць, што прыедзе той, каго чакаюць; калі ж вялікі палец звернуты дадолу, то чаканы не прыедзе.
ВАРАЖБА НА ТЭЛЕФОНЕ
Задумаць пытанне, разумова засяродзіцца на ім. Гледзячы на тэлефон, услых задаць яго. Калі першы званок будзе ад мужчыны - адказ дадатны. Ад жанчыны - адмоўны.