Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З МАРЫНАВАНЫХ КАВУНОВЫХ СКАРЫНАК

-1 кубак дробна парэзаных марынаваных кавуновых скарынак,

-дробна парэзанай салодкай рэпчатай ці чырвонай цыбулі (можна замяніць і на звычайную) – па густу,

-1 ст.л. аліўкавага алею

 

Рэпчатую цыбулю не салодкую змясціць у посуд і заліць кіпенем. Даць пастаяць 5 хвілін. Ваду зліць. Цыбулю адціснуць. Змяшаць усе інгрэдыенты. Астудзіць. Захоўваць у халадзільніку.

 

Парада:

Цыбулі можна браць гэтулькі ж, колькі і скарынак. Гэта справа густу. Калі вам здасца, што кавуновыя скарынкі занадта марынаваныя, пракіпяціце іх перад тым, як змешваць з цыбуляй.

Нататка:

1 кубак = 240 мл

 

ВАРАЖБА НА ШПАРКАСЦЬ ВЫХАДУ ЗАМУЖ

Некалькі дзяўчат адразаюць ніткі аднолькавай даўжыні і падпальваюць іх. У якой дзяўчыны нітка дагарыць хутчэй усіх, тая першая і выйдзе замуж. А калі ж нітка патухла адразу, або ж згарэла толькі напалову, то замуж не выйдзе наогул.

ВАРАЖБА НА ЯЙКАХ

Гэтая варажба аналагічна папярэдняй, толькі ў дадзеным выпадку замест воску выкарыстоўваецца бялок яйка, а замест халоднай вады - цёплая. Цёплай вадой напаўняецца якая-небудзь пасудзіна, туды апускаецца бялок толькі што пабітага яйка. Згуслы бялок утворыць розныя постаці, па якіх і варожаць.

ВАРАЖБА НА КАЛЬЦЫ

Трэба ўзяць звычайную шклянку з роўным дном, гэта значыць без усякіх малюнкаў. Наліць у яе вады на 3/4, затым асцярожна апусціць на сярэдзіну дна круглае заручальнае кольца (яго можна ўзяць у мамы або таты і папярэдне пачысціць). Калі вада ў шклянцы супакоіцца, трэба працяглы час глядзець праз ваду ў сярэдзіну апушчанага кальца. Шматлікія запэўніваюць, што бачаць у кальцы твар будучага жаніха.

ВАРАЖБА З ІГОЛКАМІ

Дзве іголкі добра шаруюць воскам або тлушчам. Адна іголка будзе ўяўляць гадаючага, другая - чалавека, стаўленне якога жадалася б пазнаць. Іголкі без усякага разбору апускаюць у ваду. Калі яны сышліся ў вадзе разам - быць сямейнаму шчасцю (для замужніх) або выйсці замуж/ажаніцца (для халастых). Калі гаворка ішла аб сяброўстве - то яно будзе моцным. Калі іголкі спыніліся адна супраць другой, то ў гадаючага з загаданым чалавекам магчымы канфлікт. Калі іголкі разыйшліся - нявестам заставацца незамужнімі, хлопцам халастымі, а для сямейных людзей гэта азначае сямейны разлад і няўдачу ў справах; сяброўству прыйдзе канец. Калі іголкі адразу патанулі - выкананне жадання. Дзяўчатам варажыць з дапамогай іголак нельга. Яны павінны папытаць аб гэтым пажылых жанчын.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz