Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

РЭЛІШ З САЛЕРЫ І ПАМІДОРАЎ.

 

-500 г памідораў,

-2 чырвоных перцы,

-3 кораня салеры,

-200 мл віннага воцату,

-140 г цукру,

-2 г. лыжкі солі,

-0,5 г. лыжкі гарчыцы,

-0,5 г. лыжкі перцу,

-0,5 г. лыжкі карыцы,

-0,5 г. лыжкі салернай солі.

 

Перац ачысціць, выразаць зерне і белыя перагародкі, памыць і парэзаць на маленькія кавалачкі. Салеру ачысціць, памыць і парэзаць на кавалачкі. Памідоры бланшаваць, абліць халоднай вадой і зняць скурку. З пакінутых кампанентаў прыгатаваць марынад і кіпяціць 5 хвілін. Дадаць памідоры, перац і салеру. Ізноў закіпяціць і варыць, пры бесперапынным памешванні, 40 хвілін, да утварэння густой пасты. Гарачы рэліш разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць і перавярнуць дагары дном.

ВАРАЖБА Ў СВІРАНА

Падыходзяць да свіранаў: калі пачуюць перасыпку хлеба, то запэўніваюць сябе, што іх замужняе жыццё будзе заможным.

ВАРАЖБА СА СКАЦЕРКАЙ

Дзяўчаты выходзяць на двор, бяруць абрус за бокі, бабулька насыпае снег. Разгойдваючы абрус, прысуджаюць: "Полю, полю белы снег сярод поля. Забрашы, забрашы сабачка: скажы, скажы, наканаванага!" У гэты час кожная дзяўчына прыслухваецца, як яхкаюць сабакі. Хрыплы брэх азначае наканаванага старога, звонкі - маладога, тоўсты - удаўца.

ВАРАЖБА ПА СНЕЖНЫМ АДБІТКУ

Кладуцца ніц у снег і ранкам ходзяць глядзець: калі след застаўся па-ранейшаму гладкім, то муж будучы будзе пакорлівы і спакойны, калі жа гэтае месца будзе няроoўнае, то сварлівы і забіяцкі.

ВАРАЖБА НА КОЛЬЦЫ, ХЛЕБЕ І ГАПЛІКУ

Паклаўшы на падлогу кольца, гаплік з саломы і кавалак хлеба, пакрываюць гэтыя тры прадмета хусткай, з-пад якой потым і вымаюць, каму якая рэч дастанецца. Калі вымецца кальцо, то жаніх будзе франт, калі хлеб - багатыр, а калі гаплік, то бядняк. Бедны гак у сэнсе таго, што бядняк заўсёды горбіцца ад працы і перад усімі выгінаецца.

ВАРАЖБА ПА ВАЦЕ

Пад шапку кладуць камячкі ваты рознай велічыні і выцягваюць іх з-пад шапкі; якога памеру выцянуць камяк, такой таўшчыні будзе муж.

ВАРАЖБА ПА КУДЗЕЛІ

Бяруць увечар, упоцемку, з кудзелі прадзіва, начосваюць на грэбень і спускаюць за акно. Перад сном глядзяць: якія валасы на грэбні, такія будуць і ў наканаванага.

ДЗЯВОЦКАЯ ВАРАЖБА.

На Купалу дзяўчыны ідуць у лес або на луг, збіраюць кветкі і плятуць з іх вянкі, якія кідаюць у раку; калі вянок паплыве, то дзяўчына выйдзе замуж, калі патоне, то застанецца ў дзяўчынах. Пры кіданні вянкоў спявалі песні.

ВАРАЖБА ПА БЯРЭМКУ ДРОЎ

Пад Новы год, як дзяўчаты, так і хлопцы ў цемры бяруць бярэмак дроў і нясуць іх у пакой, каб злічыць колькасць іх; калі атрымаецца цотны лік, то варожачы выйдзе замуж або ажэніцца сёлета, калі няцотны лік - то застануцца халастымі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz