МАЛІНАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ З КОРАНЯМ ФІЯЛКІ
-маліна - 50 ч
-корань фіялкі – 1 ч
-вінны спірт 90%-ны- 50 ч
Бяруць свежую спелую маліну, расціскаюць і дадаюць фіялкавы корань у парашку, вінны спірт Затым настойваюць, адціскаюць і падфарбоўваюць у чырвоны колер.
ЗАМОВА АД РОЖЫ
Шла Маць Прачыстая к (імя) з буйнай галоўкі боль выбіраць і шум выдумаць, і вочкі прасвятляць, скулу-рожу, скулу-залатушку выгаварываць і несла тры рожы: адна – красная, другая – сіняя, трэцяя – белая. Адна – ссохла, другая – звяла, трэцяя – так прапала. Прападзі, скула-рожа, у (імя) калючая, балючая, смярдзючая, свярбучая, сонцавая, ветраная, урочная, улёшная, прыгаворная, жаласная, радасная. Выгаварываю з буйнай галоўкі, з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з кашчэй-машчэй, з усіх печаней, з усіх жылачак і спажылачак, па касцях не хадзі і касцей не ламі, рацівага сэрца не сушы. Ідзі, скула-рожа, на ніцыя лозы, на топкія балоты, там табе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці.
Прамаўляць тры разы.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231