Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ГУАНАКА

ДАЎГАПЯТЫ

ДАМАНЫ

ДЗІК

ЭСЭНЦЫЯ ЯЗМІНАВАЯ

   

-спірт сублімаваны - 12 г

-алей язмінавы - 16 г

Ўзяць 12 г сублімаванага спірту і гэтулькі ж язмінавага алею, змяшаць і пакінуць на 4 дні, часта ўзбоўтваючы. Затым дадаць яшчэ 4 г алею і паставіць яшчэ на 4 дні на сонца ці на печ, не забываючы ўзбоўтваць, а пасля прафільтраваць. Паўторнае даданне алею пры атрыманні гэтай эсэнцыі неабходна таму, што язмінавы алей вельмі далікатны, моцны спірт душыць яго водар пры першым змешванні.

 

ЗАМОВА АД КАЎТУНА

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, усіх святых празнікаў папрашу, усіх гадавых угоднікаў сазаву. Святую Мацер Божую папрашу, усіх святых ангелаў храніцелей. Памагіце мне вышаптаць, выгаварыць усякія прычыны ўраждзённыя, злённыя, прыдуманыя, прыстроеныя, сухотныя, ламотныя, іспуганныя, удараныя, сцепавыя, шчэлавыя, земляныя, водныя, каменныя. Усякія каўтуны, каўтуніцы, вас толькі дзве: брат і сястрыца. Я вас высылаю, я вас вымаўляю на ніцыя лозы, на белыя бярозы, на сінія моры, на крутыя горы, на мхі, на балоты. Там вам сталы пазасціланы, там вам кубкі паналіваны, там вам піць і гуляць, і буяць, і церці ў галаве не стаяць, косці не ламаць, гарачай крові не разліваць, сэрца не сушыць, жывата не таміць, рабе божай (імя) помашч даць. Я – славамі, а Бог – з помашчу.

Тры разы памаліцца “Отчэ наш”. Затым каўтун снімаюць на сходу. Стрыгуць косы, калі сільна заплецены.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД КРЫВАЦЁКУ

Ішла святая Прачыстая Матка Хрыстова гарою, нясла ваду дугою. Дуга, разагніся, вада, разалліся. Дуга разагнулася, вада разлілася, а ў раба божага (імя) кроў сунялася, печанай запяклася.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz