ВІНАГРАДНАЯ ЭСЭНЦЫЯ
-лісце вінаграда
-цукровы сіроп
-дрожджы
Вінаграднае лісце раздрабняюць, змешваюць са слабым цукровым сіропам, дадаюць дрожджы. Вадкасць пасля закісання разводзяць роўнай колькасцю алкаголю і пераганяюць. Перагон валодае пахам спелага вінаграда.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Ці ажаніцца - ці ўтапіцца. — Прыказвае той, хто няўдала ажаніўся.
• Ці вас поля насеіна? — Гэтак угаварваюць сваіх блізкіх, каб не сварылкя ці ня біліся, бо іх і так ня шмат.
• Ці відзілі вы гэткага? — Калі нейкі дзівак вытварае нейкія вар'яцкія штукі.
• Цігаў воўк, пацягнулі й ваўка. — Аб злачынцы, які крыўдзіў людзей, а нарэшце й сам папаўся.
• Ці даўна тоя было, а ўжо й за ракой ведаюць. — Прыказвае той, навіна аб благіх паводзінах якога шпарка разышлася.
• Ці-ж вочы драць, калі ня хоча браць? — Жартам адказвае дзеўка, якой ніхто ня сватае, калі ў яе пытаюць, чаму яна замуж ня ідзе.
• Ціліпаіцца, як варона на калку. — Прыказваюць таму, хто сядзіць, дрэме й галавой цяліпае.
• Ціляты язык адажвалі. — Прыказваюць на дзяцей, якія ад сораму ці пагневаўшыся, ня хочуць гаварыць.
• Ці мне гэта піршыня? — Прыказвае той, каму не давяраюць выконваць нейкай работы ці справы.
• Ці мой грош шчарбаты? — Кажа той, у каго ня хочуць браць грошы на аплату выдаткаў пры супольнай пачостцы.
• Ці ня мышы з вас носяць. — Жартуюць з падлеткаў, калі яны часта есьці просяць.
• Ці плач, ці галасі, дык рады ні дасі. — Аб безнадзейнай справе.
• Ці саву аб пень - саве ліха, ці пнём саве - саве ліха. — Прыказваюць, каб сказаць, што спосаб катаваньня ці забойства ня робе розьніцы для таго, каго катуюць ці забіваюць.
• Ці сьвет зышоў клінам? — Адказвае той, каму адмовілі ў сяброўстве.
• Ціт, Ціт, ідзі малаціць! - Жывот баліць! - Ціт, Ціт, ідзі есьці! - А дзе-ж мая вялікая лыжка? — Жарт. Прыказваюць хітраму гультаю.