Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БЕЛАГРУДЫ МЯДЗВЕДЗЬ

 

 

 

БЕЛАЛОБЫ ІНДРЫ

БЕЛЫ НАСАРОГ

БЕНГАЛЬСКАЯ ЛІСІЦА

ЦЫТРЫНАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ

-цытрына - 12 шт

-вада цёплая - 2 л Ўзяць

12 цытрын, нарэзаць іх разам з лупінай і пакласці ў чысты посуд. Заліць 2 л цёплай вады, паставіць на 1 суткі на печ ці ў іншае цёплае месца, перагнаць у колбе. Атрыманую вадкасць пераліць у бутэльку. Эсэнцыя сабярэцца на паверхні вадкасці. Тады, зачыніўшы горлачка бутэлькі вялікім пальцам, перавярнуць яе дагары нагамі. Калі эсэнцыя зноў збярэцца на паверхні вады, асцярожна зліць ваду. У бутэльцы павінна застацца толькі эсэнцыя.

 

ЗАМОВА АД ВОТНАЧЫ

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся. Прашу Госпада Бога, святога Ісуса Хрыста, прашу ўсіх: і старых, і малых хлеб-соль прымайце, (імя) здароўем надзяляйце да і сном насылайце, а вам – рай святы.

Пераказаць тры разы.

Запісана ў в. Парэчча ад Гламбоцкай Ніны Аляксандраўны, 1934 г.н. Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ГРЫЖЫ

Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць: – Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе – два, грызёш мяне два, то я цябе – тры, грызёш мяне тры, то я цябе – чатыры, ты мяне – шэсць, я цябе – сем, ты мяне – сем, то я цябе саўсем.

Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуць на сучок. Слюну з сучка мезінцам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы: – Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАКЛІК ДА ДАМАВІКА ПРЫ ЎВОДЗЕ БЫДЛА Ў СТОЙЛА

Калі прыводзяць набытае быдла ў хлеў, тады ўжываюць наступны заклік да дамавіка:

"Дзедушка, атаманушка, палюбі майго чарнеюшку ці пяструюшку [гладзячы па поўсці], паі, кармі сыта, гладзь гладка, сам не шуці і жаной не спушчай, і дзяцей уклікай".

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz