Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЗЕБУ

ЗЕМЛЯРЫЙКА

ЗМЕЯШЫЙНЫЯ ЧАРАПАХІ

ЗУБР ЕЎРАПЕЙСКІ

ЭСЭНЦЫЯ КАРЫЧНАЯ

-спірт сублімаваны - 12.5 г

-алей карычны - 3 г

1.Ўзяць 12,5 г сублімаванага спірту і 3 г карычнага алею, змяшаць - эсэнцыя гатовая. Калі ж сумесь пастаіць 7-10 дзён, тое стане яшчэ лепш, але яе трэба прафільтраваць праз фільтравальную паперу. Карычную эсэнцыю, атрыманую гэтым спосабам, трэба падфарбаваць. Для гэтага спірт перад змешваннем з алеем трэба настаяць 15 хвілін сандалам: для атрымання чырвонага колеру ўзяць 4 г чырвонага сандала ці фернамбука, для атрымання жоўтага - 12 г жоўтага сандала. Змешваннем алея і сублімаванага спірту можна атрымаць любую эсэнцыю, заўсёды ўжываючы на 12,5 г спірту 3 г алею.

 

2. Карыцу вельмі дробна стаўчы, акуратна прасеяць, пакінутыя ў падсітку буйныя часціцы зноў стаўчы. Пакласці ў шырокагорлую бутлю ці слоік, заліць патройным спіртам так, каб ён быў вышэй карыцы на два пальца. Бутлю ці слоік закаркаваць вельмі шчыльна (слоік закатаць вечкам, бутлю затыкнуць коркам і заліць сургучом ці воскам). Настойваць два тыдні, штодня ўзбоўтваючы. У канцы гэтага тэрміна не ўзбоўтваць, а даць настаяцца, каб можна было зліць вадкасць як мага чысцей. Колер гэтай эсэнцыі будзе чырванаватым. Яе можна выкарыстоўваць у іншых рэцэптах замест карычнага алею.

 

ЗАМОВА АД ЛЯКУ

Чытаць замову трэба дзевяць разоў. Звычайна яна чытаецца дзіцяці. Пры гэтым у рукі малому даюць цукерку або нейкі іншы пачастунак, які ён павінен з’есці толькі пасля таго, як замова будзе прачытана поўнасцю.

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу паклонімся, Прысвятой Троіцы паклонімся. Прысвятая Троіца, ідзі ка мне на помашч, ідзі ка мне памагаць, рабу божаму (імя) ляк вышэптваць, выгаворваць, у поле ссылаць. У поле на волю, у поле на дзве волі выгаворваю ляк вароны, студзёны, палудзенны, начны, палуночны, дняўны, мужскі, жэнскі, дзявочы, хлапецкі, жыдоўскі, маскоўскі, кароўскі, каціны, сабачы. Тут табе, ляк, не стаяць, косці не ламіць, серца не глуміць, раба божага (імя) не сушыць. Амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz