Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БАГАМОЛ ЗВЫЧАЙНЫ

БАГАМОЛЫ

БАДЗЯГІ

БАЙБАК

ПУНШАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ-1

-цытрынавая скарынка

-кітайская гарбата - 10 ч

-ваніль - 1 ч

-арак - 400 ч

-ром - 4000 ч

-вішнёвы сіроп - 600 ч

-цукровы сіроп - 4000 ч ;

-цытрынавая кіслата - 30 ч

Да свежай цытрынавай скарынкі дадаюць кітайскую гарбату, ваніль, арак. Сумесь настойваюць на працягу некалькіх дзён у цёплым месцы, часта ўзбоўтваючы. Затым дадаюць ром, вішнёвы і цукровы сіроп, цытрынавую кіслату.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога. — Калі багаты ашукае ці пакрыўдзе беднага, а бедны яму помсьціцца. З казкі-выпадку: - Шлёмка прасіў Бога, каб Бог дапамог выратавацца яму ад ракруцкага набору, але яго злавілі ды аддалі ў маскалі. Посьля гэтага Шлёмка ў сыботу схапіў тапор ды стаў дровы сеч. Калі яму заўважылі, што гэтак рабіць грэх, дык Шлёмка адказаў: - Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога.

Як-бы штося. — Прыказваюць, калі з чужой прычыны стала няпрыемна. «Яны лаюцца з жонкай, а нам, гасьцям, як-бы штося».

Як бяжыць, дык бяжыць, а як абваліцца, дык і ляжыць. — Прыказка аб тых конях, што гандлёўшчыкі прыганяюць на кірмаш на продаж ці мяняць.

Як гол, так восьцір. — Бедны чалавек хутчэй ідзе на рызыку, бо яму няма чаго губляць.

Як гукнеш, гэтак і адгукнецца. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.

Як гэта яно робіцца: ты посьля абеду вышаў ды на сьніданьня хочыш прысьпець? — Кажуць да таго, хто спазьніўся ды ў чарзе хоча заняць першае месца

Як дбаім, так і маім. — Толькі ад нашай рупнасьці залежыць наш дабрабыт.

Як ем, дык глух і нем. — Гэтак даўней заўважалі старыя дзецям, калі тыя пры ядзе падымалі нейкую гутарку. Стары звычай патрабаваў, каб за ядой ніякай гутаркі ня было.

Як естам, дык естам, а ўсё каля места. — Гэтак сяляне жартавалі зь мяшчан, якія недалюблівалі вёскі за цяжкую працу на полі.

Як жыта красуя, гаспадар галасуя. — Калі на жыце краса, дык у гэты час у гаспадара канчаюцца запасы старога хлеба, і гаспадар плача.

Як жыта наліваіцца, гаспадар умываіцца. — Калі ў жыце зьявіліся новыя зярняты, дык гаспадар мыецца, бо чакае новага хлеба, як самага лепшага гасьця.

Як жыта палавея, гаспадар шалея. — Гаопадар шалее з радасьці, бо зараз дачакаецца новага хлеба.

Як за сьцяну заваліўся. — Аб тым, хто перастаў выходзіць з дому й лучыцца да грамады.

Як з воч, дык і з мысіль. — Аб тым, хто хутка забываецца.

Як здароў, дык сем паноў, а як гніл, дык нікому ня міл. — Гэтак аб сабе кажа акінены й добры работнік, калі ён захварэў і ня можа працаваць.

Як з куста ляпнуў. — Калі нехта ў размове пры грамадзе ні з таго, ні зь сяго, скажа недарэчнае ці няпрыстойнае слова.

Які вышаў зь люлькі, такі будзя й да магілкі. — Пагляд аб прыродным характары чалавека.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz