Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БАРХАННЫ КОТ

БАРЫБАЛ

 

 

БЕГЕМОТ

БЕЗААРАВЫ КАЗЁЛ

РОМАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ

-вінны спірт – 4 ч

-драўняны воцат - 2 ч

-серная кіслата - 2 ч

-перакіс марганцу - 1 ч

Усё падвяргаецца перагонцы

ЗАМОВА АД МУЖЧЫНСКАЙ СЛАБАСЦІ

Калі мужчына сапсаваны і не можа, яму трэба зрабіць наступнае. Пазнаць, у каго ёсць трохгадовы бычок, саскрэбці з яго рогаў, прынесці да сябе дахаты. Наліць у кружку вады, высыпаць усё, што вы наскрэблі, і паставіць на агонь. Калі вада закіпіць, казаць такія словы: "Жыла зганяетцца не зганяетцца, бела цело не ламаецца, сіла мужская вяртаецца. Амінь. Сіла сільная, несакрушымая, неспабедзімая. Кроў плоці і плоць крові. Амінь"

ЗАМОВА АД АНГІНЫ

На гары Альхіманскай стаіць дуб наліўчаты, пад тым дубам сышлісь браты: заяц з поля, месяц з неба, шчука з мора. Сышлісь і пакушалі ад крашчонай, параждзёнай рабы божай (імя) ангіну, боль разрушылі. Тут табе не быць, тут табе не стаяць. Пайдзі, выйдзі на сухі сук. Не я прашу сама, а Маць Божая са святымі ангеламі. Выйдзі, боль, ад рабы божай (імя) із спіны, із жывата, із пальчыкаў, із сустаўчыкаў, із нагаткоў, із кагаткоў, із усіх мазгавых абалочак. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ВАЛАСНЯ

Чорны валасень, красны валасень, белы валасень, русы валасень, прашу я цябе, выхадзі з касці, з жывата, з раба божага (імя) і з яго нутра. Ці прыдзіўны, ці прыгаворны, ці прысмешны, ці прыдумны, ці вадзяны, ці ветраны, пакарысь майму прыказу.

Прамаўляць тры разы каля дрэва ці каля хаты, каб быў сучок.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ГАЛАЎНОЙ БОЛІ

Аблівайце вадой галаву, гаворачы:

– О, Адам, ізбаў і ізлячы свайго слугу.

 Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ГРЫЗІ

Шла Маць Прачыстая к (імя) грызь выбіраць. Сучышча, сучышча, сучышча, вазьмі ў (імя) грызішча, грызішча, грызішча. Як на етым пні дзераву не стаяць, зялёныя квеці не імець, у рабы божай (імя) грызі не балець. Грызь, грызь, грызь, я – воўк, я цябе з’ем.

Прамаўляць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ЗВІХУ УДАРУ

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Святая Прачыста, прыступі, дапамажы. Ляціць воран з чужой стараны. Сеў на варотах у чырвоных ботах, хацеў мора запаліць. Як жа мору не гарэць, а ў (імя) звіху, удару не балець.

Пераказаць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz