ЭСЭНЦЫЯ “КІРШВАСЭР”
-160 г таўчонай разам з костачкамі сушонай вішні,
-180 мл 40-градуснай самагонкі .
Вішню заліць самагонкай. Калі настой рыхтуецца са свежых ягад, іх трэба заліць 60-градуснай самагонкай. Настойваць 8 дзён і перагнаць. У выніку атрымаецца 100 мл эсэнцыі крэпасцю 70 %. На 1 л прыгатаванага напоя браць 5-10 мл эсэнцыі. Падобнай жа выявай рыхтуюць малінавую эсэнцыю.
ЗАМОВА АД МАЛЯРЫІ
Первым разам, божым часам памажы мне, Госпадзі, шаптаць-гаварыць ад ліхаманкі. Было ў нашага цара, цара-магуляра іх 77: і трасушчыя, і гнятушчыя. І стаў ён іх біць і ганяць, і ў лаўну вязаць. Цар наш цару, цару-магуляру, не бі нас, не вяжы нас, хто маё слова будзе знаць, не буду век пападаць.
Выгаварываць не пад крышай. Запісана ў в. Патапаўка ад Дземянковай Надзеі Іванаўны, 1923 г.н., студэнткай Колат В. (2003 г.)
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231
ЗАМОВА АД СПУДУ
Першым разам, лепшым часам прашу Госпада Бога, святога Хрыста прыступі, дапамажы (імя) спалох лячыць. І прашу ўсіх жывых і мяртвых, старых і малых золата, срэбра прымайце, а (імя) здароўем надзяляйце, а вам – рай святы.
Пераказаць тры разы.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231