АРАМАТЫЧНАЯ ЭСЭНЦЫЯ
-настойка шафрана - 25 ч
-карычны алей -2 ч.
-настойка ванілі - 50 ч
-вінны спірт - 20 ч
-ром - 500 ч
Усё змешваюць.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Хто за каго, а поп за Каську. — Калі нехта вытыкае недахопы й праступкі толькі аднаго чалавека, які яму не падабаецца.
• Хто зь язычком, той зь піражком. — Хто гаваркі, той хутчэй нешта выпрасе ці дастане нейкі магарыч.
• Хто каго сагне, той таго наб'е. — Дужэйшы перамагае.
• Хто капейкі ні шануя, дык той сам капейкі ні варты. — Раськідлівыя не карыстаюцца пашанай у народзе.
• Хто коні міняя, у таго хамут гуляя. — Ахвотнікі мяняць часта бываюць ашуканыя.
• Хто лусту нося, той есьці ня прося. — Гэтак бацькі заахвочвалі дзяцей, каб бралі з сабой хлеб, ідучы ў поле на работу.
• Хто любіцца, той і чубіцца. — Найчасьцей прыказку ўжываюць жартам, каб пацешыць пакрыўджанага ці пабітага. Да гэтай прыказкі ёсьць і казачка-жарт: - Дзяўчына прышла з вуліцы й скардзілася сваёй матцы з плачам, што яе хлопцы крыўдзяць. А маці адказала: - «Хто любіцца, той чубіцца!» - быццам хлопцы яе б'юць зь любасьці. Назаўтра вечарам дзяўчына прышла дамоў сьмяючыся й кажа матцы: - «Мама, мама! Вось мяне хлопцы любяць, бо як выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу».
• Хто мажа, той і едзя. — Хто падкуплівае ўрадоўцаў ці суд, той і справу выйгрывае.
• Хто мала мая, той мала й дбая. — У каго малая гаспадарка, у таго й клопаты меншыя каля яе.
• Хто ні радзіўся, той ні памрэ. — Прыказваюць на хаўтурох, каб пацешыць таго, хто плача па нябожчыку.
• Хто ні цягне, таго выпрагаюць. — Благога работніка доўга ня трымаюць.
• Хто новага ня меў, той і латанаму рад. — Кажуць пра беднага прастака
• Хто ня ўмее араці, таму хлеба ш даці. — Хто на хлеб не зарабіў, таго й ня кормяць хлебам.
• Хто па абедзя аддыхая, Бог думая, што сьвіньня здыхая. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць.
• Хто па абедзя аддыша, таго Бог за сьвіньню запіша. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць.
• Хто парася ўкраў, таму ўвушшу пішчыць. — Калі баязьлівы зрабіў нейкі праступак, дык яму здаецца, што ўжо ўсе гэта ведаюць.
• Хто позна ходзя, той сам сабе шкодзя. — 1. Аб тым, хто спазьніўся на вячэру. 2. Аб дзяўчыне, якая позна ходзе па вуліцы, бо людзі будуць аб ёй дрэнна адзывацца.
• Хто пойдзя нацянькі, дык праходзя тры дзянькі. — Крывая абходная, але пэўная дарога, лепшая за простую карацейшую, але няпэўную, зь якое лёгка зьбіцца й заблудзіць.
• Хто поля троя, той хлеб кроя. — Хто добра абрабляе поле, у таго парасьце добрае жыта, і ён будзе мець хлеб - будзе што кроіць.