Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАРОВА

КАРСАК

КАРХАРАДОНТАЗАЎР

КАРЫБСКІ ЦЮЛЕНЬ-МАНАХ

ЭСЭНЦЫЯ СТРАЎНІКАВАЯ

-палын - 2-3 жмені

-мята кучаравая - 2-3 жмені

-меліса - 2-3 жмені

-вераніка - 2-3 жмені

-памяранец маленькі сухі кіслы - 50-75 г

-корань палыну - 50-75 г

-корань аеру - 50-75 г

-корань кмена - 50-75 г

 

Ўзяць па 2-3 жмені палыну, кучаравай мяты, мелісы, веранікі, па 50-75 г маленькіх сухіх кіслых памяранцаў, кораня палыну, аеру, кмена. Скрышыць і стаўчы, заліць анісавай ці якой-небудзь іншай вадой на 3-4 пальца вышэй спецый, настаяць у цёплым месцы, зліць, працадзіць і разліць у бутэлькі. Захоўваць эсэнцыю ў прахалодным месцы.

 

ЗАМОВА АД ПРЫСТРЭКУ (АД УРОКУ)

Госпаду памалюся, святой Мамцы пакланюся, стань, Госпадзi, у помашчы. Прачыстая Мацi памагала, Госпадзi, памажы i нам прыстрэкi ўгавараць. На моры, на лукаморы, стаяў дуб, на тым дубе – 12 какатоў, на тых какатах – 12 братоў. Хто гэтых братоў мае, той ету душу мае, а хто гэтых братоў не мае, той етых душ не мае. Хто на тым свеце землю сажрэ, камянi сабярэ, ваду салье, раб божы ету душу мае. Еслi зямлi не сажрэ, ваду не салье, рабы етай душы не мае. Я сонцам абсвячуся, месяцам абгаражуся, звёздамi абпылюся, на Асiянскую гару закачуся, нiкога не баюся. Хто ету гару праб’е, той ету душу мае, хто ету гару не праб’е, той етай душы не мае нi схода, нi маладзiком, нi на век вяком.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz