ПУНШАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ-4
-скарынка 4-х цытрын
-вінны спірт - 500 г
-арак - 500 г + 5500 г
-цукровы сіроп: цукар - 10 кг вада - 3;5 л
-вінны спірт - 2500 г
-"мараскін" (лікёр) - 1000 г
-раствор, цытрынавай кіслаты: кіслата - 120 г вада - 350 г
Свежую цытрынавую скарынку з вінным спіртам (500) і аракам (500) настойваюць на працягу некалькіх гадзін. Затым рыхтуюць цукровы сіроп, дадаюць вінны спірт (2500), арак (5500), лікёр, халодны раствор цытрынавай кіслаты і настойку цытрынавай скарынкі. У выніку атрымліваюць 26-27 бутэлек пуншавай эсэнцыі.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Яму (ей) што поп, то й дзядзька. — Аб тых, якія хочуць быць знаёмымі з усімі, асабліва з паважнымі.
• Яму жыць на сьвеця, як у чужой клеці. — Аб тым, хто ня мае ніякіх клопатаў аб пражыцьці, жыве на ўсім гатовым.
• Яму й ня шум баравы. — Аб тым, хто аб нічым ня дбае.
• Я на яго вока ні маю. — Ня маю на яго ласкі.
• Я табе з таго сьвету буду прыяць. — Абяцаньне ўміраючага. - «Калі вы, дзеткі, будзіця жыць у згодзя, дык я вам з таго сьвету буду прыяць».
• Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць. — Прыказваюць, калі пагражаюць пакараць ці адпомсьціцца.
• Я такі поп, што бяру й боб. — Прыказвае прадавец тавараў, калі заміж грошы ў лік платы бярэ рознае збожжа.
• Я там быў, мёд, віно піў; у роця ні было, а па барадзе пацякло. — Гэтак прыказвае баечнік пасьля апавяданьня байкі.
• Ятроўка - радоўка. — Ятроўкі мусяць зараўня працаваць у гаспадарцы або па радоўцы. Ятроўка - братняя жонка.
• Ячніца, аўсяніца, - будзя добрая трасяніца. — Жартуюць, быццам старац, які іншых пацераў ня ўмеў, гэтак маліўся Богу за статак.
• Яшчэ чэрці на кулачыкі ня біліся. — Кажа той, хто ўстаў надта рана, яшчэ да 12-ай гадзіны ночы. Ёсьць такое вераньне, што чэрці, пакуль разойдуцца з сваіх збарышчаў, дык б'юцца на кулачкі. А разыходзяцца яны, калі певень а 12-ай гадзіне запяе.
• Я як п'ян, дык капітан, а як прыцьвіражуся, дык і сьвіньні баюся. — Прыказка п'янаму рызыканту.
• Я яму йізыка ні завяжу. — Няма магчымасьці забараніць яму гаварыць няпраўду.
• Я яму пазьбіваю рогі. — Пагроза супыніць ліхадзейства.
• Я яму пакажу па чым хунт ліха! — Пагроза ў будучыні няпрыемнасьцямі.
• Я яму ўтну рогі. — Пагроза абясшкодзіць нечыя благія намеры
• Як хто хоча, так па сваім бацьку й плача. — Прыказваюць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужыя асабістыя ці хатнія соправы.