Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БЕРБЕРЫЙСКІ ЛЕЎ

БУЙВАЛ АФРЫКАНСКІ

ВІКУНЬЯ

ВАВЁРКА ЗВЫЧАЙНАЯ

ЭСЭНЦЫЯ АНГЕЛЬСКАЯ ГОРКАЯ

 

-8 г памяранцавай лупіны,

-9,6 г карыцы,

-4,8 г кораня дуброўкі,

-па 1,2 г кубебы і фіялкавага кораня (касача),

-3,6 г цытрынавай лупіны,

-па 1,8 г мушкатавага арэха, імбіра белага і цытварнага кораня,

-2,8 г гваздзічкі,

-2,4 г кардамону,

-250 мл 50-градуснай самагонкі

Змяшаць у здробненым выглядзе ўсе кампаненты. Сумесь змясціць у пасудзіну ёмістасцю 1 л і заліць самагонкай. Настойваць не меней месяца, затым перагнаць. У выніку атрымаецца 150 мл светлай эсэнцыі крэпасцю 65°, якую трэба вытрымаць 3- 5 дзён. Для падрыхтоўкі моцных напояў патрабуецца 0,5- 3 мл эсэнцыі на 1 л самагонкі.

  

ЗАМОВА АД ДЗЕВЯЦІ НАПАСЦЕЙ

Е ешчэ адна малітва, што дня трымаецца, у дзень Дзевяці мучанікаў – 12 мая. Ён лічыцца днём ісцалення ад розных хвароб, у яго гаварылі загаворныя словы ад дзевяці напасцей. Словы такія:

– Феагнід, Руф, Анціпатр, Феасціх, Арцём, Магн, Феадот, Фаўмасій, Хвілімон, ісцаліце раба божага (імя) ад дзевяці нядугаў, ад дзевяці напасцей, каб яго ні ламала, ні таміла, ні пякло, ні знабіла, ні трасло, ні вязала, ні сляпіла, з ног ні валіла і ў маць-сыру зямлю ні звадзіла. Слова маё крэпка – крапчэй жалеза. Ржа есці жалеза, а маё слова і ржа не есці. Закрыта маё слова на семдзесят сем замкоў, замкі запечатаны, ключы ў мора-акіяне кінуты, кіт-рыбай праглочаны. Амінь.

3 сшытка.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтовuCoz