КМЕНАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ
-кмен - 300 г
-квасцы - 150 г
-гарэлка - 6 л
Ўзяць 300 г кмена, 150 г квасцоў. Старанна перамяшаць, скласці ў шкляную колбу, заліць 6 л простай гарэлкі і настойваць некалькі дзён, затым перагнаць, каб атрымалася 1-1,2 л спірту, якім заліць свежы кмен і квасцы, узятыя ў той жа колькасці, настойваць некалькі дзён, выгнаць палову, вырабляючы дыстыліраванне на невялікім агні. Можна паўтараць так і далей, у залежнасці ад таго, эсэнцыю якой крэпасці жадаеце атрымаць.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Што ты робіш на гарэ гразь. — Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам.
• Што ты ў старца кій адбіраіш. — Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека.
• Што ты чаўпеш дуба смалянога. — Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора.
• Што ўбіў, тоя ўехаў. — Пры цяжкай, мазольнай настырлівай працы: Колькі калок у зямлю біў, толькі ён уехаў. Колькі каня пугай біў, толькі дарогі праехаў.
• Што ўлетку ножкай коп, тоя ўзімку ручкай хоп. — Аб гародніне й садавіне, якую летам ганьбуюць, а зімой ахвотна ядуць.
• Што ўложа хам, дык ня выня й пан. — Нялёгка тое адрабіць, што папсуе нейкі злыдзень.
• Што ў міся, на тоя ня дзьміся. — Напамінаюць дзецям ці падлеткам, калі яны гневаюцца ды ня йдуць есьці.
• Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. — Прыказвае галодны госьць, калі стол добра прыбраны й гаспадары ветліва запрашаюць, але на стале няма пажывы.
• Што ў цьвярозага на вуме, тоя ў пьянага на языцэ. — Калі п'яны пачынае выказваць нейкія сакрэты.
• Шукай ветру ў полі. — Калі нароблена шмат шкоды, але няма ніякага сьледу, каб шукаць вінавайцаў.
• Шукая галава гуза. — 1. Прыказваюць на дзяцей, калі яны лезуць у небясьпечнае месца, дзе могуць пакалечыцца. 2. Прыказваюць дзяцюком, калі яны на кірмашы заводзяцца біцца.
• Шыйся, бяліся, - заўтра Вялікдзінь. — Аб нядбайнай асобе, якая зацягнула работу за доўгі час да астатняга дня, і ёй за кароткі час немагчыма выканаць, як немагчыма за адзін дзень да Вялікадня выбяліць палатна й пашыць сарочкі.
• Шый, як зложана. — Гэтак прыказана, каб ня ўводзіць у жыцьцё навінаў і чужых звычаяў, а трэба жыць спрадвечнымі парадкамй й звычаямі свайго краю.