КАВАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ 2
-150 г молатай кавы
-1 л вады
-400 г цукровай пудры
Часам для падрыхтоўкі кавы няма часу ці магчымасці. У такім разе вам спатрэбіцца кававая эсэнцыя. Для яе падрыхтоўкі неабходна молатую каву заліць кіпячай вадой і варыць на працягу 15 хвілін. Затым зняць з агню, дадаць цукровую пудру, перамяшаць, працадзіць і разліць у бутэлькі. Такі экстракт даволі доўга захоўвае якасці свежазваранай кавы, а для падрыхтоўкі напоя досыць развесці 1-2 гарбатных лыжкі эсэнцыі ў кубку гарачай вады ці малака.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Цяжка й будавацца, і прававацца. — Прыказвае той, хто мае адну з гэтых цяжкасьцяў
• Цярпі Грышка - спасён будзіш. — Прыказваюць да таго, хто церпіць нейкае несправядлівае абвінавачаньне
• Чаго баба хацела, тоя каза радзіла. — Калі тое збываецца, чаго нехта хацеў. Баба хацела, каб каза радзіла козачку й казялка.
• Чаго баяўся, таго ні ўбаяўся. — Калі тое здарылася, чаго нехта высьцерагаўся.
• Чаго-б сьляпы плакаў, каб сьцежку бачыў. — Чалавек, які апынуўся ў роспачы, дык быў-бы рад хоць малой прасветласьці ратунку.
• - Чаго ты плачыш? - пытаюцца ў малой дзяўчыны. - Калі я вырасту й пайду замуж, дык у мяне будзя дзіця. Я зь дзіцям пайду малоць ды пасаджу яго на — Прыказка таму, калі хто па нечым надта загадзя бядуе.
• Чакай цётка Пітра, сыр будзіш есьці. — Кажа тай, хто мае цяпер вялікую патрэбу, а яго цешаць абяцанкамі.
• Чакая, як вол доўбні. — Калі некаму нямінуча прыходзе нейкая бяда.
• Чалавек гора вытрывае, а роскашы не. — Бывае, што чалавек з вялікай роскашы ўпадае ў распусту й бяду.
• Чалавек спачатку ходзя на чатырох нагах, потым на двух, а нарэшце на трох. — Першае тарнуецца да дзіцячых гадоў, другое да сталых, а трэйцяе да вялікай старасьці, калі чалавек ужо кійком падпіраецца.
• Чалавек чалавеку воўк. — Прыказваюць, калі нехта некага бязьлітасна пакрыўдзе.
• Чаму госьць ня еў? - Бо ложкі ня меў. — Калі нехта зь хітрасьцяй строе кпіны. Прыкладам: не папрасіўшы на бяседу, робе вымову, што пагардзіў прыйсьці.
• Чаму цябе малога маці цыцкой ні задушыла? — Так лаюць злачынца-вірутніка.
• Чарачка-каток, каціся ў раток. — Прымаўляюць пры вьшіўцы.
• Часам з квасам, а парой з вадой. — Прыказвае бедны, калі ў яго пытаюцца, як яму жывецца, чым ён жывіцца.
• Чорт бы дзятла ведаў, каб ні яго глюга. — Калі нехта празь неасьцярожнасьць накліча на сябе бяду, калі выдасьць сябе праз свой язык.
• Чорт даў, чорт і ўзяў. — Калі тую рэч украдуць, што крутнёй набытая.
• Чорт ні бярэ, а Богу ня трэба. — Прыказвае той, каму нідзе няма прыпынку.
• Чорт праўды ня любя. — Аб тым, хто злуе, калі яму скажуць праўду.