Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АФРЫКАНСКІ ЯГНЯТНІК

БАБЁР ЕЎРАПЕЙСКІ

БАБІРУСА

БАБУІН

МЯСНАЯ ЭСЭНЦЫЯ ДЛЯ НАДАННЯ КРЭПАСЦІ БУЛЁНАМ І ЧЫРВОНЫМ СОУСАМ

-херас - 1.5 шклянка

-воцат - 1 чарка

-эстрагон - па густу

-сардэлькі - 12 шт

-перац - па густу

-арэх мушкатовы - 0.5 шт

-гваздзіка - па густу

-хрэн - 1 кавалачак

-цэдра цытрыны - па густу

-корань пятрушкі - 2-3 шт

 

2-3 кораня пятрушкі, 1 1/2 шклянкі хераса, чарку моцнага воцату эстрагонавага, 12 вычышчаных сардэлек, трохі перцу, 1/2 мушкатавага арэха, нацёртага на тарцы, некалькі суцэльных гваздзікаў, кавалак хрэна, цэдры цытрынавай змяшаць, паставіць на пліту. Варыць, пакуль не разварацца сардэлькі. Тады працадзіць скрозь сіта, пераліць у бутэльку, астудзіць, моцна закаркаваць. Падрыхтоўваючы моцны соус да рыбы, качкі, каплуна, дзічыны, свіных ныркаў, баранавым катлетам, паштэту і г.д. прыгатаваць чырвоны соус, уліць 1-2 лыжкі, гледзячы па густу, гэтай эсэнцыі. Можна дадаць трохі паленага цукру, закіпяціць, працадзіць, абліць страву. Гэту эсэнцыю выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы соусаў да цёмнага мяса - да ялавічыны, бараніны, дзічыны і да розных гатункаў рыбы.

 

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Яйцо курыцу вуча. Калі падлетак пачынае вучыць старэйшых, як жыць.

Як асіна затрасецца, тады бычок напасецца. — Заўвага сялян аб тым, што калі на асіне зьявяцца першыя лісты, тады на траве напасецца ўжо бык.

Як бедны ў дарогу, дык вецір у вочы. — 1. Прыказвае той, каму ў дарозе здарылася няпрыемная прыгода. 2. У каго пры распачатай справе ці рабоце здарыліся нейкія няпрыемнасьці ці цяжкасьці.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz