Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ГАРЫЛА

ГАТЭРЫЯ

ГЕПАРД

ГЕРЭНУК

ЭСЭНЦЫЯ З КАВЫ.

 

-пудра цукровая - 500 г

-вада - 2 л

-кава молатая - 250 г

Падсмажыць 500 г цукровай пудры, бесперапынна памешваючы, да карычневага колеру. Развесці двума літрамі вады і варыць досыць працяглы час. Змяшаць з гэтым сіропам каву з 250 г добра падсмажанай молатай натуральнай кавы, прыгатаванай як звычайна ў пасудзіне для варкі кавы. Уліць у бутэльку, добра закаркаваць і прапарыць 10-15 хвілін. На кубак гарачага малака кладзецца 1-2 лыжачкі гэтай эсэнцыі.

ЭСЭНЦЫЯ З КАВЫ

 

Варыць 15 хвілін у адным літры кіпячай вады 150 г добрай, падсмажанай молатай кавы, але не дадаваць ніякага сурагата. Працадзіць, потым да атрыманай вадкасці дадаць 400 г цукровай пудры і варыць пакуль не згусне. Разліць па бутэльках і добра закаркаваць. Такім чынам, можна захоўваць некаторы час. Перад падачай на стол, каб атрымаць звычайную каву, развесці гарачай вадой, потым, калі пажадана атрымаць каву з малаком, можна ўліць гарачае малако.

ЗАМОВА АД ЗУБНОГА БОЛЮ (ЗУБІШЧА)

Мацер Божая на прыстоле стаяла, з Ісусам Хрыстом разгаварывала, рабу божаму (імя) зубішча замаўляла. Зубішча, зубішча, ідзіце на лясішча, лясішча ападае, а зубішча ў раба божага (імя) зажывае. Амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА АД ЗУБНОГА БОЛЮ

На рацэ, на моры (паўтарыць тры разы), на моры, на акіяне (тры разы) стаіць стульчык. На этам стульчыку сядзіць Прасвятая Багародзіца Маць. Яна загаварывае зубы. Зуб, зуб, не балі, зубную боль удалі.

Паўтарыць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ІСПУГА

Бег ваўчок, стальны хвасток, ільняныя ножкі. У канцы новага сяла, каля Сідарава двара стаялі мужчыны з шапкамі, жанчыны з наміткамі, дзяўчаты з платкамі. Парні палкамі махалі, ваўчка іспугалі, і іспуг ад (імя лечашчага) прагналі. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа.

Тры раза.

Запісана ў в. Янова ад Семянсонавай Хадоссі Васільеўны, 1926 г.н., студэнткай Лаўрэнавай А. (2000 г.)

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА АД КРЫВАЦЁКУ

 Із-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі. Рака малочная, вадзяная і крывяная. Я малочную разап’ю, вадзяную разалью, а крывяную астанаўлю. Прысвятая Маць Багародзіца на прасліцу прала, нітку атарвала – кроў завязала.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz