Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АПАЛОН, МАТЫЛЬ

АРА

АРАНГУТАНЫ

АРЛАН-БЕЛАХВОСТ

КАВАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ “СТАНДАРТНАЯ"

 

-вада - 4 шклянкі

-кава натуральная - 150 г

-пудра цукровая - 400 г

У кіпячую ваду дадайце 150 г кавы і варыце 15 хвілін, бесперапынна памешваючы. Затым зніміце з агню і дадайце 400 г цукровай пудры. Старанна перамяшайце і разліце ў папярэдне прагрэтыя бутэлькі. Закаркуйце.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Чымся чужоя дзіця біць, дык лепі свой двор падмяці. — 1. Аб тым, хто ўмешваецца ў чужыя сямейныя справы. 2. Калі выбіўся з работы дома, дык знайдзі нейкую іншую, але ня ўмешвайся ў справы чужой сям'і.

Чым хата багата, тым і рада. — Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьця.

Чытана, пісана, кабыла лысая, а жарабя рабоя - зьеў воўк абоя. — Жартаўлівая гульня словаў: 1. Прыказваюць аб бяссэнсавым чытаньні ці пісьме. 2. Аб самарослым паэце, які рымуе словы, але бяз сувязі.

Чыя-б кароўка рыкала, а твая-б маўчала. — Прыказваюць таму, хто вылічае недахопы іншых, а сам мае яшчэ большыя

Шалы да дабра ні давядуць. — Перасьцярога дзецям ці падлеткам, каб у вялікія жарты не заходзілі, бо часта яны канчаюцца сьлязьмі.

Шанаваць, як бруд на шчэпках. — Аб благім чалавеку, якога трэба шанаваць не дзеля таго, што ён заслужыў на пашану, а за тое, каб ён прыкрасьці не нарабіў.

Шануй адзежу дома, а адзежка цябе ў людзях зашануя. — Гэтак старэйшыя навучаюць дзяцей і моладзь, каб яны рупіліся аб сваей адзежы, бо калі адзежа будзе выглядаць прыстойна, дык і самую асобу будуць шанаваць, як паважнага чалавека.

Шапка сіня, верх зялёны! — Гэтак жартам адказваюць, калі нехта прышоўшы ў хату сказаў: «Нех бэньдзя пахвалёны!»

Шастом галавы ні дастаць. — Аб ханабэрыстым чалавеку, які высака трымае галаву.

Шатырся кума: у суседа бяседа! — Гэтак узахвочваюць адна адну сяброўкі, калі пачуюць, што пасуседзтву робіцца вясельле, ці грамадзкая забава.

Шкадліваму кату хвост уцінаюць. — Прыказваюць, калі пакараюць збрадлівага чалавека.

Шкадуя, як стары конь маціры. — Прыказваецца, калі нейкі бяссумленны прайдзісьвет гавора, што ён некага пашкадаваў ашукаць.

Шмат у мора вады ўвойдзя (пакуль гэта будзя). — Калі нехта на далёкія часы складае няжыцьцёвыя пляны.

Шопаты хату губюць. — Жартуюць, калі ў хаце прыхіляць галовы ды перашэптваюцца, быццам нейкую змову робяць супроць хатняга ладу.

Што будзя міру, тоя й бабінаму сыну. — Аб тым, хто найменш дбае пра нейкую грамадзкую небясьпеку.

Што вінін, дык аддаць павінін. — Прыказка пры спрэчках за даўгі.

Што галава, то й розум. — У дурной галаве дурны й розум. Прыказваюць таму, хто нейкую дурасьць скажа ці зробе.

Што год, дык удод. — Гэтак жартуюць, калі ў нейкай сям'і часта дзеці родзяцца.

Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz