ПУНШАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ-3
-цукровы сіроп: цукар - 3 кг, вада - 2,3 л
-вішнёвы сок - 0,4 л
-малінавы сок - 0,1 л
-вінны спірт - 1,3 л
-чырвонае віно - 0.4 л
-арак - 0,6 л
-ром - 0,8 л
-цытрынавая кіслата, раствораная ў соку - 13 л
-цытрынавы алей - 6 капель
-ружовы алей - 1 кропля
-ванільная настойка - 0,5 г
Цукровы сіроп ўліваюць у сумесь з паказаных інгрэдыентаў. Пуншавую эсэнцыю падфарбоўваюць чарнічным экстрактам.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Як робім, гэтак і маім. — Дабрабыт чалавека залежыць ад ягонай рупнасьці.
• Як рукамі адняло. — Калі ад нейкага лячэньня чалавек раптам паправіцца.
• Як свая вош укуся, дык тады парупіцца. — Аб нярупным дзяцюку ці нярупнай дзяўчыне. Калі ён ажэніцца ці яна замуж выйдзе, ды будуць мець сваю гаспадарку й сваю сям'ю, тады стануць ашчоднымі й рупнымі.
• Як сеў, дык і прыкіпеў. — Прыказваюць пра таго (ці сам пра сябе), калі нехта сеў на кароткі час дый заседзеўся надоўга.
• Як сірата плаче, дык ніхто ні бача, а як сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыганецца. — Калі бедны гаруе, дык гэта нікога ня дзівіць. Калі-ж бедны пачне багацець, ці калі зь бядой папалам стаў выбівацца да лепшага жыцьця, дык усе із злосьцю пачынаюць яму зайздраваць і рабіць перашкоды.
• Як сірбаў, так і сьцібаў. — 1. Калі чалавек быў добра накормлены, дык ён шмат і работы зрабіў. 2. Калі нехта быў добра падрыхтованы ці навучаны да нейкай працы, ці справы, дык ён добра будзе выконваць свае абавязкі.
• Як трывога, тады да Бога. — 1. Калі чалавеку пагражае нейкая небясьпека, дык ён тады пачынае маліцца. 2. Калі нехта жыве спакойна, дык ён да нікога не зьвяртаецца, каб падзяліцца сваімі дасягненьнямі. А калі яму стане нешта пагражаць, нейкая бяда ці небясьпека, тады ён ходзе, шукае дапамогі ці парады.
• Як тут, так і там, па калені жупан. — Прыказваюць, калі хочуць давесьці, што ўсюды аднолькава, як у хваленым месцы, так і тут.
• Як у ступя ваду таўчы. — Аб пустой гутарцы ці аб бескарыснай рабоце.
• Як у сук. — Калі нехта сказаў слова вельмі дарэчы • Як хто хоча, так па сваім бацьку й плача. — Прыказваюць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужыя асабістыя ці хатнія соправы.