КАВАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ-1
-кава - 5 ч
-вінны спірт 90%-вы- 1 ч
-вада – 3 ч
Свежасмажаную здробненую каву заліваюць сумессю віннага спірту і вады. Праз 24 гадзіны даліваюць ваду да атрымання 4 ч вадкага экстракта. Затым даліваюць яшчэ гарачай вады, выпарваюць другую настойку да гушчыні экстракта і змешваюць з першай моцнай настойкай.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Ці ты зубы замаўляіш, ці мяне за дурня маіш? — Пытаньне таму, хто вядзе хітрую гутарку, каб ашукаць
• Ці ты кпіш, ці дарогі пытаіш? — Калі нехта пачынае хітрую й двузначную гутарку.
• Ці ў калгас, ці ў Катлас. — Гаварылі ў 1930-1931 гадох сяляне, калі іх заганялі ў калгасы, бо ў Котласе загінеш раптам, а ў калгасе будзеш гінуць паволі.
• Ці ў мяне коз воз ці дзяцей загарадка? — Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве.
• Ціхая вада грэблю рыя. — Калі спакойны, ціхі чалавек вялікія справы пачынае рабіць, добрыя або благія.
• Ціха, як аніл піраляцеў. — Калі раптам усе замоўкнуць.
• Ціхая сьвіня глыбока рыя. — Прыказваюць на таго, хто спакойна, але бязупынку нейкую справу прарабляе.
• Ці цёпла ў вочы? — Гэткім пытаньнем саромяць дзяцей пры благіх учынках.
• Ці цот, ці лішка? — Пытаньне пры гульні ў гарэхі. Цот - парны лік, лішка - няпарны.
• Цура цурыць, а хлеб ляціць. — Калі цуру робяць з хлеба, дык хлеб з булкі хутка ўбывае. Цура - страва; хлеб накрышаны ў пасоленую ваду.
• Цыган як галея, дык сьмялея. — Нястача адвагі дадае. Калі ў каго-небудзь недастаткі, дык ён тады адважаваецца ісьці на далёкія заработкі, а іншыя навет і красьці.
• Цынш да падатку ні належа. — Прыказваюць таму, хто зьмешвае дзьве розныя рэчы ці дзьве розныя справы.
• Цэп любя галоднага, а каса сытага. — Даўней, калі малацілі цапамі, малаціць уставалі досьвіта ды да сьнеданьня змалачвалі. Касіць-жа заўсёды ішлі спасьнедаўшы на цэлы дзень.
• Цябе дурны поп хрысьціў. — Кажуць гэтак на дзівака, які вырабляе вар'яцкія штукі.
• Цябе толькі па сьмерць пасылаць. — Прыказка да таго, хто заўсёды позьніцца, бо калі-б ён замарудзіў сьмерць прывесьці, гэта было-б добра.
• Цябе тут і мухі зьядуць. — Кажуць выканаўцу маруднай працяглай работы.
• Цябе ўсюды поўна. — Аб тым, хто ўмешваецца ў кажную чужую справу.
• Цягніцца, як кішка. — Лаюць таго, хто марудна ходзе.
• Цягнуць, як жыдоўскія коні. — Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы.
• Цяжак воз? дык па гужох! — Так кажа, так і робе пылкі безразважлівы чалавек, пры выпадковых няўдачах.