Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

СЕНЕГАЛЬСКІ ГАЛАГА

ГАМІНІДЫ

ГАМАДРЫЛ

ГАРНАСТАЙ

ЭСЭНЦЫЯ “ЕРАФЕІЧ”

 

-2 г кораня дуброўкі,

-3,5 г кораня дзягіля,

-2 г імбірнага кораня,

- 2 г гваздзічкі,

-1,2 г чорнага перцу,

-0,4 г чырвонага перцу,

-150 мл 40-градуснай самагонкі

 

Змяшаць у здробненым выглядзе ўсе кампаненты. Сумесь заліць самагонкай і настойваць месяц. На 1 л прыгатаванага напоя браць 2-3 мл эсэнцыі.

 

ЗАМОВА АД ЗЛЯКУ

Первым разочкам, гасподнім часочкам, першаю гадзінаю, лепшаю часінаю. Кіеўскія, пячэрскія, усе сілы нябескія, прыступіце, памажыце (імя) зляку гавараці калюшчага, балюшчага, урочлівага, падуманага, пагаданага, пастаяннага, пасменнага, мужыцкага, жаноцкага, кацячага, сабачага, свінячага. Прачыста Мамка, стань ты на помач, на паратунак, бяры ад (імя) зляк, нясі на быстрыя воды, на ніцыя лозы, дзе пеўні не пяюць, сабакі не брэшуць. Там сталы засціланыя і кубкі наліваныя, там табе піценне, ядзенне, смачнае ўжыванне, лёгкае дыханне. Тут табе ні піцення, ні ядзення, ні смачнага ўжывання, ні лёгкага дыхання. Я – з словамі, Гасподзь – з помаччу. Амінь.

Запісана ў в. Рассвет (раней Качай-Балота) ад Пугач Кацярыны Пятроўны, 1924 г.н., студэнткай Грамыка I. Брагінскі раён

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz