ВАНІЛЬНАЯ ЭСЭНЦЫЯ
Ванільны экстракт, ванільная эсэнцыя - гэта спіртовая настойка струкоў ванілі з утрыманнем спірту 35%, якая выкарыстоўваецца, як правіла, для дадання ў крэмы, пудынгі, дэсерты, дрэнна пераносіць тэрмаапрацоўку. Таму для выпечкі лепш не выкарыстоўваць. Ванільны экстракт можна прыгатаваць самастойна. Для гэтага заліце 100 г гарэлкі , 4 разрэзаных уздоўж на 2 часці струка ванілі, закаркуйце ёмістасць і пакіньце ў прахалодным месцы не меней 2-3 тыдняў. Захоўвацца яна можа на працягу 4-5 гадоў.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Хто пытая, той ня блудзя. — Напаміны маладым людзям, якія ня маюць жыцьцёвай практыкі, каб яны слухалі парады старэйшых.
• Хто рана ўстае, таму Бог дае. — Калі рупны чалавек устае рана, дык зробе шмат работы й будзе мець болей усяго. А ўсё, што чалавек мае, уважаецца за дадзенае Богам.
• Хто сам такі - на другога кладзе знакі. — 1. Калі хто сам мае зладзейскую натуру, той знача свае рэчы, каб ня ўкралі, бо думае, што ўсе гэткія-ж зладзеі, як і ён сам. 2. Калі нехта сам мае ганебныя налогі, дык ён думае, што й усе людзі маюць тыя самыя заганы.
• Хто скуп, той няглуп. — Усхваленьне ашчаднага чалавека.
• Хто спяшыць, той людзей сьмяшыць. — Аб тым, хто сьпяшаецца ды работу псуе.
• Хто стараіцца, таму й Бог дае. — Прыказка аб старалым чалавеку.
• Хто стараіцца, той і мая. — Гэтак адклікаюцца аб старалым чалавеку.
• Хто табаку кура, той і вочы жмура. — Бо дым вочы есьць.
• Хто табаку нюхая, той у пекла трухая. — Бо табака здароў'ю шкодзіць.
• Хто топіцца, дык і за брытву хопіцца. — Калі нехта із страху ці з роспачы, уцякаючы ад адней небясьпекі, упадзе ў яшчэ горшую.
• Хто ў леся ня злодзі, той дома ні гаспадар. — 1. Сялянская пагаворка. Гэткая кража часта бывала мусовай, бо патрэбнага концам селяніну дрэва ўласьнік лесу не прадае. 2. Селянін, крадучы дрэва, разважае й гэтак: - уласьнік лесу гэтага дрэва не садзіў, вырасла яно само, дык яно й мусе належыць таму, каму яно патрэбнае.
• Хто ўлетку халадуя, той узімку галадуя. — Прыказваюць гультаю або летам, калі гультай гультуе, або ўзімку, калі ён просе дапамогі.
• Хто хоча прапасьці, ніхай ідзе красьці. — Злодзей веку не дажыве, а калі й жыве, дык марнее ў вязьніцы
• Хто цягня, таго паганяюць. — Паслушнага заўсёды пасылаюць на цяжкую працу.
• Хто чужога ні шануя, той свайго мець ня будзя. — Хто прывык да нядбайнасьці, калі працаваў на чужой рабоце, гэтак сама нядбайна будзе ён абыходзіць із сваёй маемасьцяй і таму сваей гаспадаркі й не нажыве.
• Худы, гарбаты, на сілу багаты. — Заўвага практычных людзей, якія па выглядзе чалавека ўгадваюць ягоную сілу
• Цапу-лапу. — Калі нехта пры рабоце сьпяшаецца, хапаецца.
• Цаца, цаца, ды ў кішэнь. — Аб тым, хто быццам для цікавасьці разглядае нейкую чужую рэч, а калі ніхто ня бача, дык у кішэнь хавае.
• Цесіль уміраў, усім прабачаў, а яловаму суку ні прабачыў. — Ёсьць такія ворагі, якім і перад сьмерцяй ня можна прабачыць.
• Цёмна, хоць пальцам у вока. — Довад абсалютнай цемені.