Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЗВЫЧАЙНЫ ЛІС

ЗВЫЧАЙНЫ ЛЯЛЯК

 

 

РАЎНІННАЯ ЗЕБРА

ЗЕБРА ГРЭВІ

ЭСЭНЦЫЯ “ЗУБРОЎКА”

-32 г травы зуброўкі,

-720 мл 45-градуснай самагонкі.

Высушыць зуброўку і абрэзаць жоўтыя часткі у каранёў, траву здрабніць. Затым заліць самагонкай і месяц настойваць. Зліць і працадзіць праз фільтр. На 1 л прыгатаванага напоя браць 20-25 мл эсэнцыі.

ЗАМОВА АД ЛІШАЯ

Замову прамаўляюць тры разы на захадзе і ўсходзе сонца. Пры замаўленні ўзяць мезенцам поту з акна і вадзіць па лішаю проціў сонца. Напрыканцы замовы на лішаю зрабіць крыж.

 – Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю, а ты, лішай, рабе божай (імя) не мяшай і выходзь з яе і з касцей, і з машчэй, і з ясных вачэй, і з гарачай крыві, і з чыстага цела і карэння не пускай. І сымала цябе Маці Божая духам сваім, і ссылала цябе на мхі, на балоты, і на дзікія людзі. Там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і белых, і луплёных, і калёных, і падзіўных, і прастудных, і пасмешных, і ветраных, і вадзяных, і знаюшчых, і незнаюшчых, і цур цябе, хрышчонага, нараджонага.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ЛЯКУ

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памолімся, Прачыстай Мацеры паклонімся. Прысвятая Маць Багародзіца із-пад пахі ражалася, ляку не баялася. Няхай раба божая (імя) ляку не баіцца. Цур, цябе, хрышчаны, мною народжаны. Госпадзі, прылюбі мой дух.

Замова паўтараецца тры разы. У час маўлення замовы бабуля гладзіць чалавека па галаве і крыху падзёргівае валасы таго, каму чытае замову.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА АД РОЖЫ

Шол Хрістос через поле, нёс трі рожы в руке. Адна – скосценела, другая – следзенела, а трецья – разашлась. І ты, рожа, в этом целе разайдзіся і в даміну назад не вазврашчайся, і с эцім целам не знайся. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа.

Тры раза.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz