МАЛІНАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ
-маліна - 800 ч
-вінны спірт 90%-ны - 1000 ч
-малінавы эфір - 1 ч
Свежую маліну расціскаюць, дадаюць вінны спірт, настойваюць, адціскаюць, фільтруюць. Затым дадаюць малінавы эфір.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Шыла ў мяшку ня ўтоіш — , або шыла зь мішка вылазя. — Калі нейкі сакрэт сам сабой выкрываецца
• Шыхалюцца, як сабакі каля разьніцы. — 1. Калі хлопцы-падлеткі бегаюць, мітусяцца каля карчмы ці каля тэй хаты, дзе ёсьць ігрышча, а іх туды ня пускаюць. 2. Калі нейкая банда ажыўлена рухаецца, мітусіцца.
• Шэтар ды пэтар. — Калі нейдзе вясёлы гоман, шум, сьпевы, мітусьня, як на вясельлі ці вялікім балі
• Юрка, Юрка! Вылазь з падпечча - да цябе знаёмы пан прыехаў. — Калі нехта блізкі па сваей дурноце наклікаў спатканьне зь непажаданай асобай. З казкі: За часоў прыгону гаспадар згледзіў, што да яго пан едзе. Ён схаваўся пад печ. Калі пан прышоў у хату ды папытаўся, дзе гаспадар, дык жонка ўзрадавалася, што да ейнага мужа аж сам пан прыехаў, ды клікала мужа гэткімі словамі: «Юрка, Юрка! Вылазь з падпечка - да цябе знаёмы пан прыехаў». Пан-жа прыехаў, каб пакараць селяніна за невыкананьне прыгону.
• Юр'я гвазьдзіць, а Мікола масьціць. — Сялянская заўвага. На восенскае Юр'я, 26 лістапада, гразь замярзае й робіцца калючая, як гвазды. На восеньскую Міколу, 9 сьнежня, сьнег зямлю масьціць.
• Юр'я кажа: - Я жыта раджу. Мікола кажа: - Я пагляджу. — На веснавое Юр'я, 23 красавіка, жыта адыходзе («кратаецца»), а на веснавога Міколу, 9 траўня, пад раньнюю вясну, жыта выплывае.
• Я аб усім леся, а'ба мне ніякі беся. — Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца аб грамадзкіх справах і чужых асабістых, а аб ім ніхто не парупіцца, і навет не спачувае яму за турботы й працу.
• Я болі забыўся, як ты ведаіш. — Калі нехта крыўдзіцца, што невук пачынае яго вучыць.
• Я ведаю й біз папа, што ў нядзелю сьвята. — Аб тым, хто бярэцца выясьняць такую справу, якая ўсім добра ведамая.
• Яго горла ўсё пажорла. — 1. Аб п'яніцы гайдамаку, які ўсю гаспадарку прапіў, прагуляў. 2. Аб ненажэрным ліхвяру, які абдзірствам і круцельствам перацягвае да сябе чужое багацьце.
• Яго і доўбняй не забіць. — Жартуюць аб тым, на каго кажуць, што слабы, хутка памрэ.
• Ягоныя ўсе козы ў золаця. — Аб шчасьлівым і задаволеным, якому ўсё ручыць, які аб нічым ня дбае, а толькі аб сваім шчасьці, хоць яно можа й часовае.
• Яечня кісьня і ў грудзях цісьня. — Пры цяжкой працы, пры цяжкіх думках-клопатах або пры хваробе, дык і самая лепшая ежа ня есца ды ў грудзях баліць. Яечня ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу.
• Язык біз касьці, што хочыш, тоя й мяньці. — Аб тым, хто бяз сораму гавора пры людзях розную брыдоту.
• Язык і Кійіва дапытая. — Кажуць пасланцу, калі ён адмаўляецца ісьці ў дарогу, паясьняючы тым, што дарогі ня ведае.
• Языком брашы, алі рукам волі ні давай. — Прыказваюць ахвотніку біцца, які мяркуе, каб ударыць.
• Я йграю, як знаю, а ты скачы, як хочыш. — Прыказвае майстра-рамесьнік ці мастак, калі яго нехта пачынае вучыць у ягоным таленьце ці мастацтве.