ЭСЭНЦЫЯ АРАКА
-ромавая эсэнцыя - 500 г
-алей бярозавага дзёгцю - 5 капель
-воцатны эфір - 20 г
-вінны спірт - 500 г
Усе інгрэдыенты змешваюць.
ЗАМОВА АД ДУРНЫХ ВАЧЭЙ
І дочцы сваёй, і табе скажу адну з глаўных малітваў, што зберагае ад дурных вачэй, дапаможа ў каждай новай справе. Нада етыя слава нашаптаць на малако, умыцца і абмыць цела на поўню – поўную луну
– Госпадзі, Божа мой, я стаю пред табой. Ангел мой храніцель, ад злых сярдзец збавіцель, спасі мяне, зашчыці мяне. Як любячая матка не хоча да часу дзіця ад грудзей адымаці, так каб ніхто, ніколі, ні ў якія ўрэмяна не ўзяў, не забраў маёй удачы. Умнож, Госпадзі, маё вязенне, пашлі, Госпадзі, ад ворагаў збаўленне. Ангел мой, прэбудзь са мной. Храні маё шчасце і ўдачу. У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА АД ЖЫВАТА
Был цар, у него было 12 жонак, 12 імёнаў – да всех паел. Красна дзевіца па садочку гуляла, красну траўку сабірала да жывоцік (імя) націрала. Із 12-11, із 11-10, із 10-9, із 9-8, із 8-7, із 7-6, із 6-5, із 5-4, із 4-3, із 3-2, із 2-1. Я не памагу, пусць Бог паможа. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) памаглось.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА АД ЖЫВАТА
Жывот, жываток, братка мой, чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбаяўся. Ці ты з хады, ці ты з яды, ці ты з уроку, ці ты з прыгавору, ці ты з вялікай цяжасці. Пакуль цябе бабка-шаптуха не ўгаварывала, не ўмаўляла на сваім месцы, залатым хрысце, рабы божай (імя) у русай шарсці, у жоўтай касці станьце на месце куніцай, падніцай. Залатнік, залатнічок, братка мой. Чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбаяўся, ці ты з хады, ці ты з прыгавору, куніцай, падніцай станьце на месцы. Ні я знаю, Гасподзь знае і нам памагае.
Прамаўляць тры разы.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231