ЭСЭНЦЫЯ “ГОРНЫ ДУБНЯК”.
-20 г кораня дзягіля,
- па 15 г жалудоў, дубовай кары, ядлоўцавай ягады, кораня дуброўкі і імбірнага кораня,
-10 г гваздзічкі,
-12 г чорнага перцу,
-5 г чырвонага перцу,
-400 мл 45-градуснай самагонкі.
Змяшаць у здробненым выглядзе ўсе кампаненты. Сумесь заліць самагонкай і настойваць месяц. На 1 л прыгатаванага напоя браць 25-35 мл эсэнцыі.
ЗАМОВА АД ЗАЛАТНІКА
Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, залатым кіям папіраўся, залатым поясам падперазаўся. У канцы мосту сасна стаіць, на той сасне раса вісіць. Як расе не абсыпацца, залатніку з месца не сустаць, пад грудзьмі не падпіраць, на бакі не раздзімаць. Стаць яму на месцы ў залатым крэслі да слушнага разу, да гасподняга часу.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231
ЗАМОВА АД ЗВІХУ, УДАРУ
Шла Маць Прачыстая к (імя) звіх выгаварываць і ўдар выдумаць, усе костачкі і сустаўкі састаўляць, і сінія жылы выцягіваць, на сінія моры, на ніцыя лозы, на топкія балоты ізсылаць. Там вам гуляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Ні я знаю, Гасподзь знае і нам памагае. Я – з духам, а Бог – з помашчу.
Прамаўляць тры разы.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231