Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АМЯЛУШКА

АНДАТРА

АНДСКІ КОНДАР

АНДСКАЯ КОТКА

КАВАВАЯ ЭСЭНЦЫЯ-3

-пудра цукровая - 500 г

-вада - 4 л

-кава молатая - 150 г

Пакласці ў рондальчык 500 г цукровай пудры і паставіць на агонь. Бесперапынна памешваючы, каб не падгарэла, давесці толькі да светла-карычневага колеру. Затым даліць у рондальчык 2 л вады і варыць так доўга, каб атрымаўся густы сіроп. Тым часам прыгатаваць канцэнтраваную чорную каву з разліку 150 г молатай кавы на 2 л вады. Змяшаць разам каву і сіроп і глядзець, каб яны размеркаваліся раўнамерна.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Чорт сваё, а поп сваё, - аддай маю малітву. — Калі два праціўнікі ўступаюць у бясконцыя спрэчкі й кажны свайго патрабуе.

Чорт чарта пазнаў ды на піва пазваў. — Калі двое людзей з роўна вялікімі хібамі ў натуры пасябруюць ці пажэняцца.

Чужая болька людзям сьмех. — Людзі чужой бядзе не спачуваюць, а часта навет і цешацца зь яе

Чужая хата горы ката. — Прыказка тых, каму цяжка жыць у чужой сям'і ці ў чужой краіне.

Чужой ямы ніхто ні заляжа. — Прыказваюць тым, хто цешыцца з чужой сьмерці, бо на кажнага свая яма чакае.

Чужоя бокам вылазя (праз бок). — Ёсьць перакананьне ў народзе, што хто гвалтам забірае чужое дабро, яно пойдзе яму на хваробу.

Чужоя дабро ня грэя. — Няма карысьці з чужога багацьця. • Чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. — Хто пагаліцца на чужую танную рэч, той дорага за яе заплаціць.

Чужую бяду я й пальцам разьвяду. — Прыказваюць таму, хто не спачувае чужой бядзе й не дапамагае іншаму ў няшчасьці.

Чужы кусок дзярэ раток. — 1. Гэтак навучаюць дзяцей, каб не прагнулі чужога багацьця. 2. Прыказваюць гэтак сумленныя людзі, калі ім трэба спажываць тое, што нехта шкадуе.

Чужымі рукамі добра жар заграбаць. — 1. Кажуць тыя, што здалі нейкую работу рабіць іншаму, а той яе сапсаваў. 2. Прыказвае той, каго пасылаюць на цяжкую або небясьпечную работу, бо небясьпечную работу кажны валадар выконвае чужымі рукамі.

Чужым розумам век ні пражывеш. — Аб тым, хто кіруецца ў жыцьці чужымі парадамі, а не сваім розумам.

Чужыя грахі ліча, а сваіх ні бача. — Аб тым, хто пра чужыя малыя недахопы гавора, а сваіх вялікіх не ўспамінае.

Чуя звон, ды ня ведая дзе ён. — Прыказваюць таму, хто бярэцца сказаць нейкую навіну, але ня ведае яе сутнасьці.

Чый грэх, таго й пакута. — Няварта абмаўляць чужыя правіны, бо ён сам адпакутвае за іх.

Чым багаты, тым і рады. — 1. Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьцей сядаць за стол. 2. Гэтак прыказвае бедны, калі цешыцца зь нейкай набытай маемасьці.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz