КАНЬЯЧНАЯ ЭСЭНЦЫЯ
-эсэнцыя духмянага ясменніка - 10 г
-каньячны алей - 12 г
-воцатны эфір - 20 г
-фіялкавая эсэнцыя - 10 г
-вінны спірт - 1000 г
-каньяк - 1000 г
-горка-міндальны алей - 4 кроплі
-настойка шафрана - 4 кроплі
Ўсё змешваюць.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Што занадта, таго й сьвіньня ні ядуць. — Калі нехта ў кампаніі ўжывае няпрыстойныя слосвы.
• Што з возу ўпала - лічы прапала. — Няварта траціць часу на пошукі таго, што безнадзейна загінула.
• Што каму баліць, той тоя й студзя. — Калі нехта стараецца пазбыцца бяды ці няпрыемнасьці, што яму дакучае.
• Што каму на ўме, той тоя й чаўпе. — Што каму болей рупе, той тое й успамінае, аб тым гавара.
• Што край, то й звычай. — Кажны край мае свае асаблівыя звычаі
• Што найбольшы пісака, дык найгоршы сабака. — Гэтак сяляне адклікаліся аб расейскіх пісарах урадоўцах.
• Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. — Навука сумленных бацькоў сваім дзецям.
• Што пасеіш, тоя й пажнеш. — 1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа. 2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць.
• Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. — Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш.
• Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. — Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага.
• Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць.