ЧАСНЫЧНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ 2
Здрабніце 1 зубчык часныку і адзін струк чырвонага вострага перцу (пажадана свежы) без насення. Уліце ў бутлю з герметычным вечкам 1 шклянку аліўкавага алея, дадайце часнык і перац. Узбоўтайце, зачыніце вечкам. Пакіньце "адпачыць" на 5 дзён. Вельмі пікантны алей. Выкарыстоўваюць для запраўкі мясных і бабовых салатаў, а таксама з соусамі (без тамата) для макаронных вырабаў
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Ня ў тым дзіва, што кабыла сіва, а ў тым дзіва, што возу ні вязе. — Калі няма ўдачы ў нейкай справе ці рабоце, дык трэба ня ў вонкавым выглядзе яе шукаць, але ў нутраных якасьцях.
• Ня цешся, калі знашоў, і ні смуціся, калі згубіў. — Цешыцца сваей знахадкай, гэта цешыцца бядой таго чалавека, хто згубіў. Свая-ж згуба вуча быць пільнейшым і асьцеражнейшым.
• Ня цешся чужой бядзе, бо свая ідзе. — Аб тым, хто цешыцца з чужога няшчасьця
• Па адном, па адном, ды ўсе памром. — Прыказваюць на хаўтурох, каб разважыць сям'ю памерлага.
• Павер - памер. — Даючы нешта напавер, трэба добра падумаць, каму можна даваць.
• Па вясьне рукамі сплясьне. — Спляснуць рукамі - апынуцца ў роспачы. Гэтак папераджаюць гульлівую дзяўчыну.
• Пагаворым дзедзька аб людзей, бо аб нас людзі ўжо даўна гаворуць. — Прыказваюць таму, хто пачынае гаварыць аб дрэнных паводзінах іншых, каб гэтым прыцьміць свае яшчэ горшыя.
• Па гаспадару плача клець, а па гаспадыні плача печ. — Калі благі гаспадар, дык няма парадку ў клеці й яна часта пустуе. Калі благая гаспадыня, дык сям'я ў сваю пару ня будзе накормленая, а часам і галодная.
• Паглядзім, дзе каго пасадзім. — Кажны дастане месца паводля ягоных заслугаў.
• Пагода як дым - аж вушы кураць! — Прыказваюць, калі гарачая й вельмі сухая пагода.
• Пагрэў рукі. — Прыказвае гандляр, калі шмат зарабіў на перапрададзенай рэчы, або той, што дастаў добры магарыч.
• Пагуляць ці зьесьці, дык, калі няма часу, можна пакінуць і да заўтрашняга, а пільную работу трэба кончыць сяньня. — Прыказка бацькоў у навуку дзецям.