КРОПАВЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ
Дробна парэжце 4 галінкі кропу. Уліце ў бутлю з герметычным вечкам 1 шклянку аліўкавага алею, дадайце кроп. Узбоўтайце, зачыніце вечкам. Пакіньце "адпачыць" на тыдзень, пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваюць для запраўкі рыбных салатаў
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ніхто ні бача, калі сірата плача, а калі сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыгнецца. — Ніхто ня цікавіцца, калі нейкі галетнік гаруе. Але калі гэты самы галетнік упартаю працай дайшоў да лепшага жыцьця, дык тады ўсім стане зайздросна.
• Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. — Ніхто ня ведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў.
• Ні цягні чалавечай нагі з балота, а цягні коньськую, бо коньськая нага цябе вывізя з гразі, а чалавеча нага цябе ўтопча ў гразь. — Прыказваюць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом.
• Ні чапай бруду, бо сьмярдзець будзя. — Не заводзься й ня зьвязвайся з благім чалавекам, бо прыкрасьці набярэшся.
• Ні шукай мора, бо ў лужыня ўтопішся. — Ня ідзі на вялікую рызыку, бо й з малой загінеш.
• Новая мітла току ні дзярэ. — Калі прыедзе новы ўрадовец на ўрадавую працу, дык спачатку ён не бярэ шмат магарыча.
• Новая ня порыцца, а добрая ні валочыцца. — Прыказваюць, калі нехта стане хваліць таго чалавека, які бадзяецца па сьвеце, ды стане радзіць узяць яго на работу ці сватае ў прымы.
• Новая сіцца на калочку вісіцца, а староя пад лаўкай валяіцца. — Новы чалавек у сям'і ці грамадзе заўсёды ў пашане, а стары часта не шануецца ці й пакінены дажывае веку.