ДУХМЯНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ
Яго вельмі лёгка прыгатаваць. Дадайце ў аліўкавы алей, лепш, калі экстракласу, розная араматычная травы і натуральныя дадаткі. Яны могуць быць цэлымі ці здробненымі. Трава павінна быць вельмі добра высушанай, інакш можа з'явіцца цвіль. Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы), пасля чаго прафільтруйце алей праз ільняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ні рак, ні рыба. — Аб нечым ці некім нявыяўленым, але дзе ня відаць нічога добрага.
• Ні рыба, ні мяса. — Аб нечым ці некім нявыразным, што аб благога адыйшло, а да добрага не дайшло.
• Ні рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу. — Калі нехта ня хоча ні прыкрай работы, ні добрай узнагароды за яе
• Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. — Аб рэчы ці чалавеку, што нічога нявартыя.
• Ні села, ні пала, захацела баба сала. — Калі нехта беспадстаўна нечага дамагаецца.
• Ні скупосьць, алі нязмога. — Перапрашае той, хто ня можа даць нейкай ахвяры або падарунку.
• Ні сораму, ні ўвагі. — Гэтак адклікаецца аб бессаромным чалавеку.
• Ні стуку, ні груку, пацягнулі як суку. — Прыказваюць, калі вясельле бяз музыкаў або калі абмяжоўваюць волю няпрошаных гасьцей.
• Ні ступай, чалавеча, Богу на пяты. — Калі нехта зьдзекліва высьмейвае нешта паважнае й дарагое для іншых.
• Ні сьпячэцца ды звалачэцца. — Прыказваюць, калі няма часу нейкую работу доўга цягнуць, каб яе лепш зрабіць, а стараюцца скончыць яе абы як, каб якнайхутчэй ужыць ці спажыць. Прыказка паходзе з казкі пра лісіцу: - Лісіца злавіла жука ды пякла на леташнім вогнішчы. Калі жук спаўзаў з вогнішча - лісіца адкідала яго назад лапай. Нарэшце яна сказала: «Ні сьпячэцца ды звалачэцца» - ды зьела.