ЦЫБУЛЬНЫ АЛЕЙ
1. Разагрэйце рондаль на моцным агні прыкладна 30 секунд. Дадайце алей і тонка нарэзаную цыбулю. Рыхтуйце прыкладна 7 хвілін, пакуль цыбуля не стане залацістай, увесь час памешваючы. Паменшыце агонь да сярэдняга і рыхтуйце, памешваючы, яшчэ 15 хвілін, пакуль цыбуля не стане светла-карычневай.
2. Зніміце з агню і працадзіце праз сіта ў міску, адціскаючы цыбулю, каб выдавіць рэшткі алея. Пакіньце алей астываць пры пакаёвай тэмпературы. Затым пераліце ў бутэльку і зачыніце вечкам.
3. Алей можа захоўвацца пры пакаёвай тэмпературы 1 тыдзень і 3 месяца ў халадзільніку
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Ня мы хлебам зямлю кормім, а зімля нас. — Прыказвае гаспадар сваім дзецям, каб яны ня сеялі густа збожжа.
• Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. — Прыказваюць тыя падарожныя, што за плячыма хлеб у дарозе носяць.
• Ня пі, ня еш, і з хаты ня лезь. — Аб тым, які ў благое надвор'е выбіраецца ў дарогу.
• Ня плюй у стары калодзісь, бо можа прыдзецца калі зь яго вады напіцца. — Аб тым, хто зьневажае свайго былога дабрадзея, бо можа ізноў прыдзецца да яго зьвярнуцца ў бядзе.
• Ня руш бабіных ігруш. — Жарт: не чапай таго, што да цябе не належа.
• Нясі, Божа, ніжанатага ды багатага. — Жарт. Гэтак прыказваюць дзеўкі, калі нехта позна стукае ў дзьверы, бо можа гэта ідуць сваты.
• Ня слепа карова, што на страсе салома. — Аб нярупным гаспадару, які ня прывядзе да парадку хатніх рэчаў: не намеле мукі, не наробе круп, не насячэ дроў, а кажа: «Вун усё ёсьць, а толькі прыгатуй ды звары».