Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ПЯРЭСКА ЕЎРАПЕЙСКАЯ

 

 

ВАРАНЕЦ КОЛАСАПАДОБНЫ

ПРАЛЕСКА ЗВЫЧАЙНАЯ

СОН-ТРАВА

СВЯТАЯННІКАВЫ АЛЕЙ

 

20 г свежых кветак святаянніка заліваюць 200 мл аліўкавага ці сланечнікавага алею і настойваюць на працягу 40 дзён. Прымаюць па гарбатнай лыжцы за 30 хвілін да ежы, два-тры разы ў дзень пры язвавай хваробе, парадантозе, а таксама пры захворваннях печані. Можна прыгатаваць алей і іншым спосабам. Паўшклянкі свежых кветак і здробненага лісця святаянніка настаяць на шклянцы сланечнікавага, аліўкавага ці льнянога алею на працягу трох тыдняў, працадзіць. Святаяннікавы алей эфектыўны пры моцных апёках. Акрамя таго, пры доўга незагойных ранах, нарывах, разрыхленнях слізістай абалонкі рота на хворыя месцы робяцца алейныя кампрэсы. Ім карысна змазваць раны, атрыманыя ад укусу сабакі ці коткі, высыпанні на вуснах пасля прастуды.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Ня дзіва, што ў караля дачка хараша. — Прыказваюць, калі багаты мае дарагія й прыгожыя рэчы або калі ў багатага гаспадара дзеці добра адзетыя й прыбраныя.

Нядобра, калі жыд пазная грунт, а мужык пазная хунт. — Селянін павінен пілнавацца зямлі, а жыд гандлю.

Ня дурань здумаў прыказку. — Гэтай прыказкай папераджаюць прыказку.

Ня еў - ня мог. Пад'еў - ні рук, ні ног. — 1. Аб гультаі, які перш ня мог працаваць, бо быў галодны, а посьля - бо аб'еўся. 2. Гэтак жартуе той, хто па абедзе хоча паляжаць.

Ня зыч ліха другому, каб ні давялося самому. — Прыказваюць таму, хто цешыцца з чужой бяды.

Ня зьведаўшы броду, ня сунься ў воду. — Папярэджаньне, каб быць асьцярожным і прадбачлівым. Прыказваюць, калі нехта па сваёй неразважлівасьці апынуўся ў прыкрым і сьмяхотным палажэньні.

Ня йдзі да'гню біз палена, бо адарве чорт калена. — Так жартуюць з таго пастушка, што ляніцца прынесьці дроў на агонь.

Ня мела баба клопату, дык купіла парася. — Аб тым, хто па сваей неразважлівасьці ды за свае грошы нажыў вялікі клопат.

Ня мыўся - ляніў. Памыўся - хвасьліў. — Аб благіх людзях, якім цяжіка дагадзіць, і якія абы за што знайдуць прычыну прычапіцца.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz