"ПРАВАНСКІ" АЛЕЙ
Сланечнікавы алей наліць у сухі, папярэдне сагрэты рондаль пластом не больш за 2 см і падаграваць на павольным агні, не даводзячы да кіпення. Калі алей сагрэецца, усыпаць 1 г. лыжку аніса. Пасля таго як алей збялее, зліць яго і астудзіць. Атрыманы алей не мае паху сланечнікавага, ён набывае водар французскага праванскага алею.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ня бойся пана, а бойся падпанка. — Прыказка паходзе з часоў прыгону. Ня гэтак страшныя самыя дэспаты, як іхныя паслугачы-падхалімы.
• Ня бойся п'яніцы, а бойся нідбаліцы, бо п'яны прасьпіцца, а гультай гэткім будзе да веку. — Гэткія параўнаньні робяць дзеўцы, калі яе сватае замуж гультай.
• Ня будзь ні войтам, ні сватам, дык ня будзіш чалавекам праклятым. — Парада ня ісьці на такую пасаду, дзе трэба аднаму дагаджаць, каб крыўдзіць іншых. Войта клялі за тое, што на прыгон выганяў, а свата клянуць, што благую жонку высватаў.
• Ня будзь ні горак, ні салодак. — Навука дзецям і падлеткам, каб яны ня былі ні апрыкронікамі ні падхалімамі.
• Ня будзя Гірша, дык будзя чорт іншы. — Прыказваюць, калі нейкі ўрадовец палохае, што не застанецца на далейшы час.
• Ня быць казе на лазе, ня есьці брэду. — Калі зайздрывы квапіцца на ласы кавалак, але ня можа дастаць.
• Ня вер каню ў дарозя, а жонцы дома. — Прыказваюць таму, каму жонка зрадзіла.
• Ня вер нікому, дык ніхто ні зрадзя. — Перасьцярога ня быць даверлівым.
• Ня вінна сьвінка, а вінна дзірка. — Калі гаспадар дбайна глядзіць свае маемасьці, дык у яго ня будзе шкоды.