ІМБІРНЫ АЛЕЙ
-алей аліўкавы (сланечнікавы) - 200 г
-імбір - 10 г
-перац чорны молаты - 5 г
Алей змяшайце з імбірам і перцам і пастаўце на вадзяную лазню на 1 гадзіну. Пасля гэтага працадзіць праз дробнае сіта. Атрымаецца вельмі смачны араматызаваны алей, які можна выкарыстоўваць як запраўку да салат. Выкарыстоўвайце любыя спецыі па густу.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ніхай твая сьвіньня войтам будзя. — Прыказвае той, хто ня хоча далей вясьці пустой спрэчікі ды ўступае свайму праціўніку.
• Ніхай той сірадзіць, хто на печы сядзіць. — Гэтак адказвае той работнік, які ідзе на цяжкую работу, калі яму напамінаюць аб посьце.
• Ні хацела сабача нага ліжаць на стале, дык ніхай ляжыць пад сталом. — Калі нехта праз свае дрэнныя паводзіны губляе месца між паважных людзей ды апыняецца ў падонках грамадзтва.
• Ні хаці (ні бяры) чужога й ня бойся нічога. — Навука-папярэджаньне дзецям і падлеткам, каб ня квапіліся на чужыя рэчы. Прыказваюць таму, хто пагаліўся на чужое ды посьля баіцца, каб не засудзілі.
• Ні хачу ні мёду, ні смуроду. — Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў нячыстую справу ані мець добрай платы за гэткую работу.
• Ні хачу рук паскудзіць. — Прыказвае той, хто хацеў-бы правучыць нейкага гіцьля ды навет і фізычна яго пакараць, але ўважае, што гэтым самым ён сябе ўнізіць.
• Ні хваліся нажаўшы, пахвалішся намалаціўшы. — Прыказваюць таму, хто загадзя хваліцца сваімі будучымі дасягненьнямі.