Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

СУНІЦЫ ЗЯЛЁНЫЯ

ДУБРОЎКА БЕЛАЯ

ПАНІКНІЦА ГАРАДСКАЯ

ЛЮЦЭРНА ХМЕЛЕПАДОБНАЯ

ЦЫТРЫНАВЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ

 

Добранька вымыйце дзве сакавітых цытрыны, яны павінны быць з тонкай лупінай. Разрэжце цытрыны на долькі, выкладзіце на талерку і пасаліце. Праз 20 хвілін перакладзіце іх разам з сокам у слоік і заліце зверху аліўкавым маслам. Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы), пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваецца для варанай рыбы (паліваюць зверху).

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

 • Ня сучка брэша, а карытца. — Просты сэнс: Калі сучку будзеш добра карміць, дык яна будзе добра брахаць. Сучкай завуць і чалавека, які за магарыч гатоў ачарніць, збэсьціць, зьняважыць нявіннага чалавека. Прыказваюць, калі гэткі падкуплены чалавек за добрае «карытца» добра брэша за свайго гаспадара.

Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было. — Жартаўлівы адказ прачкі, калі ёй заўважаюць, што бялізна ня бела памыта.

Ня сьмейся брудзя, бо й табе будзя. — Ня можна сьмяяцца над няшчасьцем чалавека, бо й самому можа тое самае стацца.

Ня сьпіцца ваўку пад сялом. — Аб тым, каму ў нейкім месцы трывожна.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz