Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БЛЮШЧЫК ПЛЮШЧАПАДОБНЫ

БУКВІЦА ЛЕКАВАЯ

МАЦЕРДУШКА ЗВЫЧАЙНАЯ

ЧАБОР ЗВЫЧАЙНЫ

АРАМАТЫЗАВАНЫ АЛЕЙ 2

 

На гарачую патэльню хвіліны на дзве, але не больш, насыпце дзве-тры гарбатных лыжкі сумесі, якая складаецца з сухой зеляніны эстрагону (тархун) ці мяты, насення кропу і любісты. Пасля награвання насенне разамніце ці здрабніце ў кавамолцы. Асобна загадзя падагрэйце да гарачага стану (але не да кіпення) шклянку алею, насыпце ў яго падрыхтаваную сумесь, ахініце і дайце настаяцца суткі. Настой працадзіце і выліце ў ёмістасць з алеем (не больш за літр). Араматызаваны алей можна прыгатаваць і з іншым спалучэннем травы па вашым жаданні і густу. Такой араматызаванай сумессю добра запраўляць салаты, рыбныя і мясныя стравы.

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ні крычы, алі наўчы. — Ня крыкам і лаянкай трэба вучыць таго, хто недаўмее нечага, але добрым словам.

Ні к сялу, ні к гораду. — Калі нехта нешта скажа не да ладу.

Ні куецца ды плешчыцца. — Калі няма ладу ў рабоце або калі ў жыцьці ня ладзіцца.

Нік! - як сучка ў жбан. — Прыказваюць таму, хто заглядае туды, дзе яму няма патрэбы заглядаць.

Ні ладу, ні складу. — Аб ламакаватым работніку, у рабоце якога няма парадку.

Німа горшай балесьці, як калі хочыцца есьці. — Прыказвае той, хто шмат і часта галадаў.

Німа за што рук зацяць. — Прыказвае той, у каго ў гаспадарцы прапала рабочая жывёліна, ці той, хто пазбыўся працы.

Ні май сто коп, а май сто сяброў. — Сто добрых сяброў хутчэй выратуюць чалавека ад бяды, чымся сто коп грошаў. Сто коп даўней была вялікая сума грошаў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz