АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ З МЯДЗВЕДЖАЙ ЦЫБУЛЯЙ.
-3 пучка мядзведжай цыбулі (100 г),
-1 г. лыжка солі,
-250 мл аліўкавага алею.
Цыбулю вымыць, добра абсушыць, парэзаць на кавалачкі. Цыбулю разам з соллю пакласці ў бутлю і заліць аліўкавым алеем. Закаркаваць і паставіць у халоднае месца.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Пад ліжачы камінь вада ні цячэ. — Кажуць гультаю, які марыць аб багацьці, але не працуе, а ляжыць.
• Паднялі на гук (на языкі). — Калі грамадою аб кім-небудзь загавораць няпрыемныя рэчы.