Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВАСІЛЁК ЛУГАВЫ

ВАЛОШКА, ВАСІЛЁК СІНІ

ВАСІЛЁК ЖОЎТЫ

АДУВАНЧЫК ЛЕКАВЫ, ДЗЬМУХАВЕЦ

МАЛАЙСКІ АЛЕЙ З ВОСТРЫМ ПЕРЦАМ І ЦЫБУЛЯЙ.

 

-100 г сухога вострага, здробненага на кавалачкі перцу,

-125 г вычышчанай цыбулі-шалота,

-8-10 вычышчаных зубкоў часныку,

-1 л арахісавага ці сесам алею.

Сухі востры перац разам з цыбуляй і часныком здрабніць у кухоннай машыне. Сумесь пакласці ў рондаль з летнім алеем і кіпяціць 20 хвілін, да з'яўлення ў цыбулі залацістага колеру. Затым алей астудзіць, прафільтраваць і пафасаваць у стэрыльныя бутэлькі. Алей можна ужываць адразу.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ніхто ні бача, калі сірата плача, а калі сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыгнецца. — Ніхто ня цікавіцца, калі нейкі галетнік гаруе. Але калі гэты самы галетнік упартаю працай дайшоў да лепшага жыцьця, дык тады ўсім стане зайздросна.

Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. — Ніхто ня ведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў.

 • Ні цягні чалавечай нагі з балота, а цягні коньськую, бо коньськая нага цябе вывізя з гразі, а чалавеча нага цябе ўтопча ў гразь. — Прыказваюць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом.

Ні чапай бруду, бо сьмярдзець будзя. — Не заводзься й ня зьвязвайся з благім чалавекам, бо прыкрасьці набярэшся.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz