ЗЯЛЁНЫ АЛЕЙ.
-1 шклянка алею,
-150 г сумясі травы (эстрагону, мяты, чабора, шалвеі, цім’яна, мелісы).
Свежую зеляніну перабраць, прамыць, вельмі дробна пасячы, заліць алеем. Сумесь нагрэць амаль да кіпення, але не кіпяціць, астудзіць і даць настаяцца. Выкарыстоўваць для гароднінных салатаў і для шмаравання мяса пры пячэнні.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ні ўцяць, ні ўзяць. — Калі ў гаспадарцы выйдуць усе харчы й пагражае голад. «Нашы Прахорчыкі абяднелі, што - ні ўцяць, ні ўзяць».
• Ні хаваўшы малога, ня мець і вялікага. — Прыказваюць у сельскай гаспадарцы, пускаючы на хоўлю малады статак - цялят, парасят, - хоць гэта шмат клопату.
• Ніхай Бог бароня. — Прыказваюць пры адпіраньні - «Ніхай Бог бароня, каб я да іх у спулку прыстаў».
• Ніхай лепі астанецца, як ністаня. — Заўвага ашчаднага гаспадара
• Ніхай табе самому трасца. — Адказваюць таму, хто прышоўшы ў хату прывітаўся словам «Здрасьцьвя», быццам ён тутэйшым людзям зыча хваробу трасцу.