ДУХМЯНЫ СЛАНЕЧНІКАВЫ АЛЕЙ
-алей сланечнікавы
-кроп (парасонікі)
-перац (пякучы)
У бутэльку да сланечнікавага алею дадаць добра вымытыя і прасушаныя Парасонікі кропу ці Пякучы перац (яго парэзаць напалову, калі ён вялікі, ці зрабіць проста падоўжныя надрэзы). Перад ужываннем, пажадана, даць яму настаяцца некалькі дзён
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ні тады сабак карміць, як на паляваньня іці. — Да ўсякае справы трэба загадзя рыхтавацца.
• Ні так бойся злодзія, як п'яніцы, бо злодзі цягня дамоў, а п'яніца з дому. — Гэтак перасьцерагаюць дзеўку, калі да яе сватаецца п'яніца. Параўнаньне зробленае не дзеля таго, каб злодзея пахваліць, але каб паказаць, што п'яніца ў сямейным жыцьці стаіць ніжэй і за злодзея.
• Ні так жывём, як хочам, алі як выпадая. — Жыцьцёвыя патрэбы прымушаюць людзей абмяжоўваць свае жаданьні.
• Ні так чорт страшан, як яго малююць. — Прыказваюць часта аб тым, якога натоўп зганіў.
• Ні так шкода, як нявыгодна. — Калі згубіцца нейкая недарагая, але патрэбная рэч.
• Ні ў гаршку, ні ў мяшку. — Калі нешта страчана бязь ніякай карысьці - зь мяшка ўзята, а ў гаршчок не паложана.
• Ні ўздыхай: чаго німа - таго ніхай. — Разважаюць таго, хто крыўдзіцца, што ў яго шмат чаго нехапае.
• Ні ўмірая стары, алі паравы. — Гэтак разважаюць сваякоў пры сьмерці маладой асобы ў іхнай радні.
• Ні ўрадзіў мак - прабудзім і так. — Прыказваюць пры малой страце ў гаспадарцы.