Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МЕДУНІЦА НЯЯСНАЯ

ГЛУХАЯ КРАПІВА, ЯСНОТКА

САРДЭЧНІК ПЯЦІЛОПАСЦЕВЫ

КАЦЯМЯТКА КАЦІНАЯ

АРАМАТЫЗАВАНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ

 

-алей аліўкавы - 500 мл

-чаcнык - 3 зуб.

-перац чырвоны пякучы (свежы) - 1 шт

-базілік (сухі) - 1 г. л.

Часнык і перац вымыць, добра высушыць. Выдаліць у перца насенне. Усё нарэзаць пласцінкамі. У сухую шкляную ёмістасць з герметычным вечкам уліць аліўкавы алей. Дадаць нарэзаныя часнык, перац і сухі базілік. Узбоўтаць, зачыніць вечкам і пакінуць на 1 тыдзень у цёмным прахалодным месцы. Не ў халадзільніку. Праз тыдзень алей гатовы! Яго трэба абавязкова працадзіць. Захоўваць больш 10 дзён не варта. Лепш рабіць у невялікіх колькасцях.

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ні кладзі пальцаў у дзьверы, бо прыціснуць. — Ня лезь у відавочную небясьпеку, бо будзеш мець вялікую няпрыемнасьць.

Ніколі ня спозьнішся аддаць стары доўг і памерці. — Прыказваюць, калі аддаюць стары доўг.

Ніколі ня спозьнішся памерці й пайсьці ў калгас. — Гэтак прыказвалі сяляне, калі іх у 1930-1931 гадох заганялі ў калгасы. - Чаму ты, Мордух, ня ідзеш у калгас? - Пайду, пайду! Будзе парой. - Глядзіш, каб ні было позна! (пагроза, што вышлюць у Котлас). - Памёрці й пайсьці ў калгас ніколі ні спазьнішся.

Нікому роту ні завяжыш. — Прыказвае той, якога няпраўдай зьнеслаўляюць.

Ні красна хата вугламі, а красна пірагамі. — Гаспадарка й гаспадар славяцца ня прыгожым выглядам, але сваей гасьціннасьцяй.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz